24 красавiка 2024, Серада, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Чэхіі Бабіш абвясціў пра адстаўку ўрада

Прэм'ер Чэхіі Бабіш абвясціў пра адстаўку ўрада
АНДРЭЙ БАБІШ

Мілаш Зэман прыме адстаўку ўрада да канца тыдня.

Урад Чэхіі на чале з прэм'ер-міністрам Андрэем Бабішам падаў у адстаўку пасля вынесенага напярэдадні вотуму недаверу з боку парламента, піша "Люстэрка тыдня".

Урад будзе выконваць свае абавязкі да прызначэння чальцоў новага кабінета, паведамляюць Ceske Noviny.

Неўзабаве адбудзецца сустрэча Бабіша з прэзідэнтам Мілашам Зэманам, на якой ён перадасць дакумент, які пацвярджае адстаўку цяперашняга ўрада.

Са слоў прэс-сакратара прэзідэнта Іржы Аўчачэка, кіраўнік Чэхіі прыме адстаўку да канца тыдня.

Нагадаем, што ўчора, 16 студзеня, палата дэпутатаў парламента Чэхіі (ніжняя палата) прагаласавала за вотум недаверу ўраду Андрэя Бабіша.

Як паведамлялася, у кастрычніку 2017 года папулісцкі палітычны рух "Акцыя незадаволеных грамадзян" (ANO), які ўзначальвае мільярдэр Андрэй Бабіш, перамог на выбарах у парламент Чэхіі. Партыя Бабіша атрымала 78 месцаў з 200. Аднак гэтага было недастаткова для фармавання большасці. Іншыя палітычныя сілы адмовіліся аб'ядноўвацца з партыяй Бабіша.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках