24 красавiка 2024, Серада, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз надвор'е ў Менску адбылася буйная аварыя

24
Праз надвор'е ў Менску адбылася буйная аварыя

Дасведчаны кіроўца не ўтрымаў аўтамабіль на праспекце Незалежнасці і выехаў на сустрэчную паласу.

Сёння каля поўдня на праспекце Незалежнасці адбылося буйное ДТЗ. Сутыкнуліся чатыры аўтамабілі, у выніку быў ускладнены руху. У Менску складаныя варункі надвор'я - ідзе снег. Праезную частку не паспяваюць расчышчаць, паведамляе onliner.by.

Аварыя на праспекце

У ДАІ Менска паведамілі, што кіроўца Volkswagen Passat рухаўся праспектам Незалежнасці з боку вуліцы Натуралістаў у кірунку вуліцы Філімонава. На аўтамабілі ўсталяваныя зімовыя шыны, стаж кіроўцы складае 25 гадоў.

- З прычыны складаных варункаў надвор'я мужчына не справіўся з кіраваннем, ягоны аўтамабіль занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён сутыкнуўся з Peugeot. Ад удару Volkswagen адкінула на яшчэ адзін аўтамабіль той жа маркі, а той, у сваю чаргу, сутыкнуўся з Honda, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Абставіны інцыдэнту высвятляюцца.

Сіноптыкі мелі рацыю

Наўпроставае траплянне. Яшчэ ў мінулую пятніцу ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры сказалі: «Снегапад будзе ў сераду, 17 студзеня». Так і здарылася, але, відавочна, прыслухаліся не ўсе.

Карэспандэнт Оnliner.by зноў звярнуўся да сіноптыкаў па інфармацыю, калі ж снегапад скончыцца.

- Наогул, гэта нармальнае надвор'е для гэтай пары года, можна сказаць, што зіма, нарэшце, разварушылася. І найбліжэйшымі днямі сітуацыя кардынальна не зменіцца - захаваецца мароз, снег часам таксама магчымы. Але ніякіх экстрэмальных паказчыкаў мы не чакаем, - супакоілі ў гідраметэацэнтры.

Снег у Менску будзе ісці да заўтрашняга дня, магчыма, з перапынкамі. У чацвер ападкаў не чакаецца, а ў пятніцу яны зноў могуць быць, а потым яшчэ і ў нядзелю. Адным словам, трэба змірыцца з тым, што зіма ўсё ж прыйшла і затрымаецца тут на некаторы час. На дарогах варта быць больш уважлівымі: і перад пешаходнымі пераходамі трэба своечасова тармазіць, і хуткасць лепш знізіць, а дыстанцыю, наадварот, павялічыць.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках