16 красавiка 2024, aўторак, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец заявіў, што ўлады «распілавалі» грошы на пабудове корпуса БРУ

6
Магілёвец заявіў, што ўлады «распілавалі» грошы на пабудове корпуса БРУ
Аляксей Паўлоўскі

Дзясяткі тысяч даляраў сышлі ў невядомым кірунку.

Актывіст незалежнага прафзвязу РЭП Аляксей Паўлоўскі паскардзіўся ў Генеральную пракуратуру Беларусі на мясцовыя ўлады. Паўлоўскі абвінаваціў дзяржаўныя органы ў крадзяжы сродкаў, шкодніцтве і сабатажы пры ўзвядзенні корпуса Беларуска-Расейскага ўніверсітэта, паведамляе магілёўская «Вясна».

Будаўніцтва вучэбна-лабараторнага комплексу пачалося яшчэ ў 1991 годзе. Аднак грошай не стае не тое, што на будаўніцтва - нават на кансервацыю аб'екта. На гэта ўвесь час спасылаюцца чыноўнікі.

Аляксей жа сцвярджае, што грошы былі. Шмат. Але вось куды яны зніклі - невядома.

- Я ўжо шмат гадоў змагаюся за тое, каб будаўніцтва было скончанае. Калі я звяртаўся вясной 2016 года ў Магілёўскі аблвыканкам, намеснік старшыні Валерый Малашка адказаў, што дзякуючы дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме на кансервацыю аб'екта было выдзелена 600 млн недэнамінаваных рублёў, - распавядае Паўлоўскі, дэманструючы копіі адказаў. - Але калі я звярнуўся да рэктара БРУ, ён мне напісаў, што на кансервацыю грошы не выдаваліся. Гэта ён адказаў у снежні 2017 года. Але ж зусім дакладна вядома, што фінансы былі. Куды яны дзеліся?

Канчаткова ў тым, што мае рацыю, Аляксей Паўлоўскі пераканаўся, калі прыйшоў паглядзець на аб'ект:

-, i> Я ўбачыў, што там разбіраюць падвальныя памяшканні, так званы нулявы цыкл. Я ведаю, бо сам шмат працаваў у сферы будаўніцтва. Месца, дзе павінен быў быць басейн і спартовая пляцоўка, разбіраецца. Мне ўдалося дастаць лакальны каштарыс дэмантажных работ. Там пазначана, што кошт дэмантажу - 21 896 рублёў. Блізу 10 тысяч даляраў. Гэта значыць, спачатку аб'ект будавалі, а потым, замест кансервацыі, наважылі разабраць. І на гэта таксама спатрэбіліся і, галоўнае, знайшліся грошы.

Паўлоўскі сумленна кажа, што яму шкада ўніверсітэта, які такімі тэмпамі, на ягоную думку, неўзабаве проста разваліцца:

- Куды дзеліся 600 мільёнаў рублёў, амаль 30 тысяч даляраў, выдадзеных на кансервацыю? З чаго раптам прынялі пастанову руйнаваць будынак, які нават не паспелі дабудаваць? Пры гэтым, паводле адказу рэктара БРУ Ігара Сазонава карэкціроўка праекта 236 867 рублёў. Гэта шалёныя грошы, а корпус усё больш знаходзіцца ў гаротным стане.

Ён упэўнены ў тым, што мае рацыю, і спадзяецца, што Генеральная пракуратура не спусціць справу на тармазах.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках