19 красавiка 2024, Пятніца, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Серабранцы ўначы невядомыя напалі на дзвюх жанчын

7
У Серабранцы ўначы невядомыя напалі на дзвюх жанчын

Пакуль нельга сцвярджаць, ці звязаныя гэтыя злачынствы ў менскім мікрараёне паміж сабой.

- Адзін напад быў учынены на вуліцы Якубава ў ноч на 5-га студзеня. Другі

адбыўся на гэтай жа вуліцы блізу 4 раніцы 6 студзеня. Маёмасць у жанчын выкрадзеная не было. Адназначна сцвярджаць, што гэтыя два напады звязаныя паміж сабой, пакуль заўчасна, - распавяла афіцыйная прадстаўніца УСК Менску Марына Дранькова.

Распачатыя дзве крымінальныя справы, працуюць экспэрты, следчыя і супрацоўнікі УУС, піша kp.by.

На жанчын напалі на вуліцы побач з домам па вуліцы Якубава, 32. Пацярпелыя былі цвярозыя: адна з іх пасля поўначы вярталася з працы, іншая раніцай ішла на працу.

Якім чынам адбываўся напад, ці ідзе гаворка аб згвалтаванні - у СК не паведамілі.

У Следчым камітэце раяць выконваць захады засцярогі: не хадзіць у лесапаркавай паласе ў цёмны час дня, імкнуцца не хадзіць па начах. Следчыя рэкамендуюць выбіраць бяспечны маршрут, які праходзіць па асветленых вуліцах, пазбягаць цёмных двароў, пустак, доўгіх агароджаў прамысловай зоны, праходаў пад мастамі і эстакадамі і гэтак далей. Пажадана, каб жанчыну, якая вяртаецца позна ўначы дадому, сустракаў яе муж або сваяк.

У СК рэкамендуюць не выходзіць на вуліцу ў нецвярозым стане і не адказваць на правакацыі, калі вас спрабуюць закрануць насмешкамі або грубым абыходжаннем.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках