20 красавiка 2024, Субота, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зінаіда Міхнюк: Людзі вельмі незадаволеныя пенсійнай рэформай

19
Зінаіда Міхнюк: Людзі вельмі незадаволеныя пенсійнай рэформай
Фота: bymedia

Актывісты РЭП правялі ў Пінску даследаванне стаўлення людзей да пенсійнай рэформы.

Зінаіда Міхнюк, лідарка прафзвязу РЭП у Берасцейскім рэгіёне, падзялілася з praca-by.info ўражаннямі аб правядзенні сацыяльнага апытання жыхароў Пінска пра стаўленне да павелічэння пенсійнага ўзросту.

Падвышэнне пенсійнага ўзросту не так абурыла людзей, як скандальны дэкрэт №3, але можа, гэта таму што яны не ведаюць пра ўсе наступствы змены заканадаўства? Прафзвяз РЭП даследуе грамадскую думку.

- Людзі размаўлялі з намі ахвотна. Адзін мужчына запатрабаваў нашыя пасведчанні аб праве праводзіць апытанне. Некаторыя людзі казалі, што спяшаюцца, але калі даведваліся, на якую тэму даследаванне, - спыняліся і надавалі час адказам, - распавядае пра размову з людзьмі на вуліцах Пінска Зінаіда Міхнюк.

- Звярнуў на сябе ўвагу адзін факт. Зусім розныя людзі: і з вышэйшай адукацыяй, і з сярэдняй, і з высокааплатнай працай, і беспрацоўныя, усе аднолькава адказвалі на пытанне: «Як вы мяркуеце, у інтарэсах каго праводзіцца пенсійная рэформа?» Даслоўна кожны адзначаў: «У інтарэсах чыноўнікаў».

Са слоў прафзвязнай лідаркі, усе апытаныя таксама ўважаюць за несправядлівае выключэнне з працоўнага стажу перыядаў вучобы, службы ў войску і адпачынку для догляду дзіцяці:

- Кожны адзначаў тое, што яго закранула. Мужчыны выступалі за вяртанне ў страхавы стаж службы ў войску, студэнты выказваліся пра вучобу; ну, а маладыя жанчыны абураліся тым, што са стажу знік «дэкрэт»; казалі: «У мяне двое дзяцей, і я паважаю тых, у каго іх больш. А дзе ж зарабляць стаж, калі трэба гадаваць дзяцей?»

Са слоў Зінаіды Міхнюк, людзі незадаволеныя пенсійнай рэформай:

- Ужо тое, што чалавек уступіў з намі ў дыялог і пагадзіўся ўдзельнічаць у анкетаванні, кажа пра тое, што ён гатовы выказаць незадаволенасць, нават у такой форме. Але сустракаліся і людзі, гатовыя ўдзельнічаць у акцыях. Адзін мужчына сказаў: ну, вы ж разумееце, я - за пратэсты.

З адмоўным стаўленнем амаль не сустракаліся:

- Толькі аднойчы мы сутыкнуліся з негатывам: жанчына пачала была адказваць, а потым стала крычаць: «Дзе вы былі, калі падвысілі пенсійны ўзрост? Цяпер ужо позна нешта рабіць!»

У Пінску, з ацэнкі Зінаіды Міхнюк, людзі значна ахвотней адгукаліся на прапанову ўзяць удзел у апытанні, чым у Берасці:

- Чым далей у глыбінку, тым больш радыя людзі, што хтосьці гатовы іх выслухаць.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках