19 красавiка 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады працягваюць пераслед Міхаіла Жамчужнага

4
Улады працягваюць пераслед Міхаіла Жамчужнага
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ
ФОТА: RFE/RL

Магілёўскі абласны суд 17 студзеня адхіліў скаргу палітвязня.

Магілёўскі абласны суд 17 студзеня адхіліў скаргу Міхаіла Жамчужнага на пастанову суда першай інстанцыі, які прызнаў правамерным спагнанне палітвязню, накладзенае ў горацкай калоніі №9, паведамляе spring96.org.

Згодна з матэрыяламі справы, 3 жнiўня 2017 года адміністрацыя калоніі змясціла Жамчужнага ў штрафны ізалятар за тое, што ён адмовіўся пераходзіць у атрад №13, дзе знаходзяцца зняволеныя з нефармальным нізкім статусам. Сваю адмову палітвязень назваў вымушанай дзеля захавання ўласнага гонару і рэпутацыі і адзначыў, што цяпер пры знаходжанні ў любым атрадзе гэтай калоніі яго жыццю і здароўю пагражае небяспека. Ён папрасіў забяспечыць яму бяспечнае знаходжанне ў пенітэнцыярных установах. Жамчужны таксама адзначыў, што да стварэння канфліктнай сітуацыі з іншымі вязнямі ён беспярэчна выконваў патрабаванні адміністрацыі.

Жамчужны беспаспяхова абскардзіў спагнанне вышэйстаячаму службоваму суду калоніі, а затым у Горацкі раённы суд, які 28 снежня 2017 года адхіліў скаргу. У касацыйнай скарзе ў абласны суд зняволены прасіў скасаваць пастанову суда першай інстанцыі і накіраваць справу на новы разгляд.

Як сказаў на судзе адвакат Вадзім Мушынскі, на працягу некалькіх гадоў ён аказвае юрыдычную дапамогу Жамчужнаму, і калі той адбываў пакаранне ў іншых папраўчых установах, такіх праблем не было.

«Пасля прыбыцця ў горацкую калонію ў яго ўзнікла канфліктная сітуацыя з асуджанымі, асноўнай прычынай якой сталі нефармальныя стасункі сярод зняволеных - негалосныя і няпісаныя правілы, якія, ні для каго не сакрэт, існуюць. Па надуманых прычынах паўстаў канфлікт, і іншыя зняволеныя палічылі, што Жамчужны павінен быць аднесены да зняволеных з нізкім статусам. Гэтага Жамчужны не прыняў», - сказаў абаронца, падкрэсліўшы, што адмова яго падабароннага была вымушаная, а суд першай інстанцыі не даў належнай ацэнцы ўсім акалічнасцям.

Мушынскі таксама паведаміў, што Жамчужнаму ўжо выказваліся прамыя пагрозы фізічнай расправы з боку асуджаных.

Нягледзячы на гэта, судовая калегія Магілёўскага аблсуда палічыла, што аб'ектыўных прычын для адмовы пераходзіць у іншы атрад у Жамчужнага не было, і пакінула пастанову суда Горацкага раёна ў дзеянні.

15 студзеня беларускія праваабаронцы звярнуліся з сумеснай заявай да заходніх дыпламатаў з просьбай запатрабаваць ад уладаў краіны спыніць жорсткае абыходжанне з палітвязнем Міхаілам Жамчужным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках