20 красавiка 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Хадановіч пераклаў песню Дэвіда Боўі на беларускую мову

2
Андрэй Хадановіч пераклаў песню Дэвіда Боўі на беларускую мову
Андрей Хаданович
Фото: «Радыё Свабода»

Паэт Андрэй Хадановіч пераклаў на беларускую мову адну з самых вядомых песень культавага музыкі

«Паспрабаваў перакласьці «Space oddity» Дэвіда нашага Боўі. Назва – даслоўна, вядома ж, «Дзіўнае здарэньне ў космасе» ці штосьці такое, але для Боўі было істотна, каб яна гучала амаль як «Space odyssey», - напісаў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Андрэй Хадановіч

Я Зямля. Як чуеш, Том?

Я Зямля. Маёр, прыём!

Пратэін прымі і надзявай шалом.

Я Зямля. Як чуеш, Том?

Ключ на старт. Пайшоў адлік.

Вось і ўсё. Ратуй Гасподзь твой рухавік.

Я Зямля. Ты ў космасе, Маёр!

Высока над людзьмі –

І што носіш, хоча ведаць кожны СМІ.

Час герою выйсьці з капсулы. Прыём!

Я Маёр, як чуеце, Зямля?

На борце карабля

Я плыву, зусім бязважкі, быццам пух,

І так блізка зоры, аж займае дух.

Бо файна кружу ў сваёй бляшанцы,

Ўсё ярчэй зямля,

Сіняя ўначы,

І нічым не памагчы.

Ды на вышыні сто тысяч міль

На сэрцы поўны штыль –

Касмалёт мяне даставіць на зямлю.

Перадайце жонцы, як яе люблю.

Я Зямля. Маёр, прыём!

На пульце збой, сыгнал памёр.

Ты на сувязі, маёр?

Ты на сувязі, маёр?

Ты на сувязі, маёр?

Ты на...

...Сумна ў бляшанцы – ані шанца,

Ўсё далей зямля,

Сіняя ўначы,

І нічым не памагчы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках