23 красавiка 2024, aўторак, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На кампутарах беларусаў масава майняць крыптавалюту

8
На кампутарах беларусаў масава майняць крыптавалюту

Браузерный майнер узначаліў рэйтынг беларускіх кіберпагроз.

Антывірусная кампанія ESET адзначыла рост распаўсюджанасці браузернага майнера JS/CoinMiner, які здабывае крыптавалюту без ведама карыстальніка. Звычайна скрыпты для майнінга ўбудоўваюцца са шкоднасных сайтаў або скампраметаваных легітымных пляцовак, паведамляе tut.by.

Браузерный майнер узначаліў рэйтынг беларускіх кіберпагроз, складзены з дапамогай хмарнай сістэмы ESET LiveGrid паводле звестак за снежань 2017 года. Узровень распаўсюджанасці JS/CoinMiner склаў 12,45%. Пры гэтым у рэйтынгу за лістапад майнер не фігураваў.

Упершыню аб утоеным майнінгу на кампутарах беларусаў эксперты паведамілі ў верасні 2017 года, пасля праблема дабралася і да смартфонаў. Скрыпт для майнінга заўважалі на некалькіх беларускіх сайтах - напрыклад, на сайце завода «Луч».

Асноўны спосаб распаўсюджвання майнінгавых скрыптоў - шкоднасная рэклама. У яе аснове купля трафіку ў рэкламнай сетцы і распаўсюджванне шкоднаснага скрыпту замест звычайнай рэкламы. Часцей за ўсё «заражанымі» аказваюцца сайты з відэа ці браузернымі гульнямі.

Звычайна аўтары вэб-майнера выбіраюць крыптавалюты, якія не патрабуюць наяўнасці спецыяльнага абсталявання - так прасцей забяспечыць дастатковую колькасць кампутараў, «заражаючы» сайты, а не самі машыны.

Зразумець, што нехта майніць праз вашу прыладу, можна па зніжэнні яе прадукцыйнасці. На Windows для гэтага варта праверыць загрузку ЦП у «Дыспетчару задач», а на Mac - у раздзеле «Маніторынг сістэмы».

Каб спыніць майнінг праз канкрэтную ўкладку браўзэра, дастаткова зачыніць гэтую ўкладку. Прадухіліць майнінг у будучыні можна, усталяваўшы спецыяльнае пашырэнне для браўзэра.

Нагадаем, майнінг - гэта працэс здабычы крыптавалюты з дапамогай складаных вылічэнняў, якія праходзяць на кампутары. Звычайна для майнінга патрэбны магутныя працэсары, аднак браузерныя пашырэнні дазваляюць размеркаваць нагрузку паміж мноствам не самых прадукцыйных прылад.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках