28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі назвалі самую папулярную вуліцу

26
У Беларусі назвалі самую папулярную вуліцу

Назва гэтай вуліцы сустракаецца ў 5 056 населеных пунктах краіны.

Самая папулярная вуліца ў Беларусі - Цэнтральная, паведамілі БелТА ў аддзеле геаінфармацыйных сістэм Нацыянальнага кадастравага агенцтва (НКА) Дзяржаўнага камітэта маёмасці.

Вуліца Цэнтральная сустракаецца ў 5 056 населеных пунктах краіны, Моладзевая - у 2 166 Садовая - у 2 165.

Рэйтынг складзены паводле вынікаў працы стварэння адзінай базы геаграфічных звестак аб адрасах. Усяго ў Беларусі налічваецца 23 320 населеных пунктаў, у тым ліку 115 гарадоў.

«Праводзіцца актыўная праца над сістэматычным прысваеннем адрасоў аб'ектам, не зарэгістраваным у рэгістры нерухомасці, а таксама над папаўненнем інфармацыі аб адрасах у дачыненні да зарэгістраваных аб'ектаў. Афіцыйнай крыніцай інфармацыі аб адрасах з'яўляецца рэестр адрасоў. На момант яго ўкаранення ў эксплуатацыю ў 2010 годзе вялікая колькасць аб'ектаў нерухомасці заставалася без адпаведнага адраса ў рэестры – праз што дзяржрэгістрацыя нерухомасці, правоў і угод, у рамках якой прысвойваецца адрас, вялася на заяву, пададзеную зацікаўленай асобай, напрыклад, уласнікам», - распавялі ў НКА.

З 2013 года ў рэестр ўнесена больш за 1,3 млн адрасоў зямельных участкаў і капітальных будынкаў, усяго ж там змяшчаецца больш за 5,5 млн адрасоў аб'ектаў нерухомай маёмасці. Праект па сістэматычнаму прысваенню адрасоў аб'ектам нерухомай маёмасці працягваецца. У планах новыя падыходы да кантролю якасці адрасоў, мадэрнізацыі праграмнага забеспячэння ў вядзенні рэестра найменняў вуліц і дарог, актуалізацыі адрасоў аб'ектаў нерухомай маёмасці, аўтаматызацыі працэсаў выдачы інфармацыі.

«Каб адрасная сістэма Беларусі у 2018 годзе працягвала адказваць патрабаванням, якія да яе прад'яўляюцца з боку ўлады, бізнэсу, грамадзян, а пакрыццё адрасамі нерухомасці тэрыторыі краіны імкнулася да 100%, плануецца абавязковае выкарыстанне самых сучасных інфармацыйных тэхналогій, інструментаў і падыходаў у сферы геаінфарматыкі, геамаркетынгу і зямельным адміністраванні», - падкрэслілі спецыялісты.

Рэестр адрасоў Беларусі - дзяржаўны інфармацыйны рэсурс, які з'яўляецца часткай дзяржаўнага зямельнага кадастру, які змяшчае прасторава прывязаную інфармацыю аб адрасах.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках