19 красавiка 2024, Пятніца, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Людас Румбуціс: У Літве нават студэнты могуць дазволіць сабе аўтамабіль

12
Людас Румбуціс: У Літве нават студэнты могуць дазволіць сабе аўтамабіль
Людас Румбуціс
ФОТА: GAZETABY.COM

Галоўны трэнер моладзевай нацыянальнай каманды Беларусі распавёў пра сітуацыю з купляй аўто ў Літве.

У снежаньскім нумары часопіса «Вялікі футбол» Сяргей Дубялевіч пагаварыў з Людасам Румбуцісам, які распавёў, што сёння ў Літве нават студэнты могуць дазволіць сабе аўтамабіль, паведамляе «Прессбол».

- Шмат хто ў дзевяностыя гады баяўся ездзіць у Нямеччыну за аўтамабілямі, таму што трэ было ехаць транзітам праз Польшчу, дзе квітнеў бандытызм. Прасцей было заплаціць на тысячу больш, купіць машыну ў Вільні, Каўнасе або Марыямпалі.

Літва вельмі моцна эксплуатавала гэты бізнэс: да нас наведваўся ўвесь былы Саюз. Не толькі Расея і Беларусь - і казахі, і ўзбекі, і туркмены... Вельмі шмат машын ганялі. Потым жа, калі змянілася падатковае заканадаўства ў Расеі і Беларусі, калі сама Літва ўступіла ў ЕЗ, ажыятаж, вядома, спаў.

Сёння ў Літве спакойна можна купіць нядрэнную машыну за дзве-тры тысячы еўраў, так што ў Вільні нават студэнты могуць сабе гэта дазволіць. Бензін таксама не асабліва дарагі, апошнія пару гадоў патаннеў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках