28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Вайновіч: Рэжым Пуціна наўрад ці праіснуе яшчэ шэсць гадоў

15
Уладзімір Вайновіч: Рэжым Пуціна наўрад ці праіснуе яшчэ шэсць гадоў
УЛАДЗІМІР ВАЙНОВІЧ

Крамлёўская ўлада ідзе шляхам СССР, які імгненна раскідаўся.

Паўстагоддзя таму адбыўся адзін з самых вядомых палітычных працэсаў супраць дысідэнтаў у СССР 1960-х гадоў — «працэс чатырох». Чацвярых актывістаў самвыдату — Аляксандра Гінзбурга, Юрыя Галанскова, Аляксея Дабравольскага і Веру Лашкову — арыштавалі ў студзені 1967 года паводле абвінавачвання ў антысавецкай агітацыі і прапагандзе. Абвінавачаных прысудзілі да розных тэрмінаў зняволення, працэс стаў падставай для акцый пратэсту і фактычна даў пачатак дысідэнцкаму руху ў СССР. Пісьменнік, удзельнік тых падзей Уладзімір Вайновіч падзяліўся з The Insider сваімі ўспамінамі аб працэсе і распавёў, чым эпоха Брэжнева нагадвае яму Расею Пуціна:

- Падсудных было чацвёра, справу супраць іх называлі «працэсам чатырох»: Гінзбурга, Галанскова, Дабравольскага і Лашковай. Дабравольскі ў выніку раскаяўся і даваў сведчанні на іншых, таму яго менш згадваюць у сувязі з гэтай справай. Я быў сведкам і ўдзельнікам падзей — адным з тых, хто пратэставаў супраць пераследу Андрэя Сіняўскага і Юлія Даніэля; акрамя таго, я быў адным з чытачоў «Белай кнігі», за якую арыштавалі і пасадзілі Гінзбурга.

Гэтая кніга, справаздача аб працэсе Сіняўскага і Даніэля, у першапачатковым выглядзе была тоўстай тэчкай, выдадзенай самвыдатаўскім спосабам у чатырох экземплярах. Гэта былі машынапісныя аркушы, газетныя выразкі і рукапісныя старонкі.

Тэчку Гінзбург распаўсюдзіў тады простым спосабам — разносіў асобнікі па дамах і паказваў. Да мяне ён тады таксама прыйшоў, хоць мы і не былі знаёмыя. Яго прывёў да мне таксама дысідэнт — Павел Літвінаў. Так я прачытаў «Белую кнігу».

Асэнсоўваючы тыя падзеі, магу сказаць, што адбылося наступнае. Пасля зрынання Хрушчова ў 1964 годзе ў Крэмль прыйшла новая каманда на чале з Брэжневым, і яна надумала, што пара скончыць з лібералізмам мінулага дзесяцігоддзя, якое называлася «адлігай», і трэба аднавіць сталінскія парадкі. Пачалі яны з арышту Сіняўскага і Даніэля. Гэта была вельмі знакавая падзея, трывожная для краіны, таму вельмі многія з тых, хто да гэтага паводзіў сябе мірна, надумалі пратэставаць.

Спачатку пратэст быў сціплы — людзі проста пісалі петыцыі на імя улады, прасілі адпусціць арыштаваных на парукі. І я думаю, што гэта, а ўжо потым «працэс чатырох», стала пачаткам дысідэнцкага руху.

Справа супраць Сіняўскага і Даніэля была незаконнай, агіднай — акрамя таго, яна наносіла велізарны ўдар па прэстыжу Савецкага Саюза, пра які ўлады вельмі клапаціліся. З гэтага моманту ў краіне разгарнулася сапраўдная барацьба з іншадумствам. Спачатку за «Белую кнігу» пасадзілі Гінзбурга, а калі людзі, у тым ліку і я, выступілі ў абарону чатырох арыштаваных, улады сталі саджаць іншых людзей, якія за іх заступаліся.

Самвыдат тады ўжо існаваў у зародкавым стане, але менавіта гэтыя падзеі далі яму штуршок да развіцця. З'явілася «Хроніка падзей», падпольнае выданне. Пачалося як такі дысідэнцкі рух, які моцна падарваў Савецкі Саюз, яго сістэму. Роля дысыдэнтаў пры іх даволі малой колькасці недаацэненая, бо менавіта яны расплюшчылі Захаду вочы на таталітарную сутнасць савецкай сістэмы. Калі ў 1968 годзе адбыўся працэс Гінзбурга і Галанскова, пачалася так званая Пражская вясна, калі чэшскія камуністы абвясцілі, што створаць камунізм з чалавечым абліччам. Савецкія ўлады пачалі здушваць іншадумства ўнутры краіны і па-за ёй, у так званых брацкіх краінах. У рэшце, у жніўні 1968 года былі ўведзеныя войскі ў Чэхаславакію.

Тады савецкая ўлада не зразумела, што не варта дзейнічаць так жорстка — душыць усё на сваім шляху, — а трэба зразумець патрабаванні часу і аслабіць закруткі, зрабіць наступны пасля Хрушчова крок у бок лібералізацыі. Улада, наадварот, стала закручваць закруткі і падарвала сама сябе; былі і іншыя чыннікі, але менавіта гэты быў ключавым для краху сістэмы.

Калі параўноўваць тыя падзеі з сітуацыяй у сучаснай Расеі — тады пратэстоўцаў было менш, чым цяпер, і пакаранне за непадпарадкаванне было значна больш жорсткім. Але ўсё ж людзі знаходзілі ў сабе смеласць і выходзілі на акцыі пратэсту супраць уводу войскаў у жніўні. Людзі, уключаючы Паўла Літвінава, якога я згадаў, былі гатовыя да адкрытага пратэсту. Трэба сказаць, што многія спалохаліся першых арыштаў і перасталі пратэставаць, але ім на змену прыходзілі іншыя нязгодныя.

Пратэстоўцаў тады часта каралі фармальна зусім не за тое, што яны рабілі. Напрыклад, таго ж Гінзбурга пасадзілі нібыта за тое, што ён напісаў уступнае ўкладанне за кагосьці іншага. Напраўду сапраўднай прычынай ягонага арышту быў падпольны машынапісны часопіс «Сінтаксіс». Цяперашняя ўлада робіць тое ж самае, яна ўсюды шукае ворагаў, а ўсякія разумныя прапановы адхіляе. Яна чыніць не толькі шмат злачынстваў, але і глупстваў супраць сябе самой, таму што Крым, вайна на Данбасе — гэта ўсё ўдар па Расеі і яе стабільнасці, па жыццяздольнасці існага рэжыму.

Акрамя ўсяго, існуе паняцце «гатэнтацкая мараль» — выгадна тое, што выгадна мне. Расейскі рэжым грэбуе нават гэтым правілам: ён упэўнены, што чыніць нешта выгаднае для сябе, але напраўду гэта забойчыя дзеянні.

Напрыклад, свежая гісторыя з плошчай Нямцова ў Вашынгтоне. Улада як бы адмаўляе свой удзел у гэтым злачынстве, у забойстве, але, успрымаючы Нямцова як свайго ворага, змагаючыся з народным мемарыялам, выказваючы абурэнне тым, што амерыканцы назвалі плошчу ягоным імем, яна тым самым, прынамсі ўхваляюць знішчэнне Нямцова. Такім чынам яна падрывае тое, што называецца прэстыжам, якога ў яе ўжо практычна не засталося.

Улада дзейнічае груба і пры разгоне пратэстаў. У савецкі час такіх маніфестацый, мітынгаў, шэсцяў, дэманстрацый, вядома, не было. Тады людзі былі псіхалагічна значна менш падрыхтаваныя да барацьбы, бо ў многіх заставалася вера ў камунізм, у гэтую хімеру. Цяпер веры няма, расейцы адчулі больш свабоды, яны выраслі больш свабоднымі, таму значна большая колькасць людзей бярэ ўдзел у адкрытым пратэстным руху, а некаторая іх частка — у не зусім адкрытым.

І ўлады па сутнасці спрабуюць справіцца з імі, толькі зрабіўшы больш жорсткімі пакаранні. Яны выдумалі замежных агентаў і павялічваюць прыгнёт — і праз гэта знатужацца. Усе гэтыя людзі, якія люта патрабуюць расправы над іншадумцамі, над пятай калонай, узмацнення жорсткасці законаў — менавіта яны больш, чым іншыя, спрыяюць краху гэтага рэжыму, больш, чым самыя лютыя ворагі гэтай улады.

Яна абрынулася, імгненна застаўшыся без абаронцаў, збяднелай, і цяперашняя ўлада ідзе тым жа шляхах. Тыя, каму не падабаецца тое, што адбываецца, хай і маўчаць, але таксама адыгрываюць сваю ролю

Пратэст працякае патаемна, мы недаацэньваем той факт, што велізарная колькасць людзей пасіўна выступае супраць улады, нічога не робячы, нікуды не выходзячы, седзячы дзесьці на кухні. Аднак гэтыя людзі таксама працуюць супраць рэжыму, як гэта было за савецкай уладай. Яна абрынулася, імгненна застаўшыся без абаронцаў, збяднелай, і цяперашняя ўлада ідзе тым жа шляхам. Тыя, каму не падабаецца тое, што адбываецца, хай і маўчаць, але таксама адыгрываюць сваю ролю.

Гэтыя неўсвядомленыя пратэсты наўрад ці паспеюць аформіцца ў дысідэнцкі рух, падобны да таго, што з'явіўся паўстагоддзя таму. Я не люблю даваць прагнозаў, але сітуацыя такая, што існы рэжым у цяперашнім выглядзе наўрад ці праіснуе яшчэ шэсць гадоў. Я не магу сабе гэтага ўявіць. Занадта шмат назапасілася розных праблем, а ўлада, відавочна, не збіраецца дзейнічаць і мае намер іх развязваць тым жа дурным спосабам — закручваючы накруткі. І яна гэтую разьбу ў рэшце сарве.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках