29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Сасновіч упершыню выйшла ў 3-ці раўнд Australian Open

2
Аляксандра Сасновіч упершыню выйшла ў 3-ці раўнд Australian Open
АЛЯКСАНДРА САСНОВІЧ
ФОТА: TENNIS.BY

Для перамогі беларускай тэнісістцы спатрэбілася ўсяго 56 хвілін.

Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (56-ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала другую перамогу і ўпершыню ў кар'еры выйшла ў 3-ці раўнд Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе БелТА.

У двубоі 1/32 фіналу Аляксандра падолела 30-ю ракетку планеты харвацкую тэнісістку Мір'яну Лучыч-Бароні - 6:3, 6:1. Для перамогі спатрэбілася ўсяго 56 хвілін.

У стартавай сустрэчы Аляксандра Сасновіч была мацнейшая за амерыканку Крысціну Макхэйл (73).

У 1/16 фіналу спаборніцай беларускі будзе 8-ы нумар сусветнага рэйтынгу - французская тэнісістка Каралін Гарсія.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках