18 красавiка 2024, Чацвер, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сэнатары ЗША падалі законапраект аб санкцыях за замежнае ўмяшанне ў выбары

4
Сэнатары ЗША падалі законапраект аб санкцыях за замежнае ўмяшанне ў выбары

Закон разглядаюць як папярэджанне на адрас Расеі і «кожнага іншага замежнага гульца».

Сэнатары ЗША Крыс Ван Холэн (дэмакрат ад штата Мэрылэнд) і Марка Рубіё (рэспубліканец ад штата Фларыда) падалі законапраект, які змяшчае патрабаванне аб захадах у дачыненні да дзяржаў, якія спрабуюць паўплываць на ход выбараў у ЗША. У законапраекце таксама ўтрымліваецца патрабаванне ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі, калі яна зноў распачне спробу ўмяшання ў электаральны працэс у Злучаных Штатах, паведамляе «Голас Амерыкі».

Законапраект расцэньваецца як пасланне, адрасаванае ўсім замежным сілам, якія імкнуцца падарваць нармальны выбарчы працэс, уключаючы напады на кандыдатаў, перадвыбарчыя штабы і выбарчыя структуры.

«Абарона сумленнасці нашых выбараў - пытанне, якое не залежыць ад партыйнай прыналежнасці, - заявіў сэнатар Ван Холэн, - а паколькі да прамежкавых выбараў засталося менш за год, мы не можам марнаваць час». Ён падкрэсліў, што пададзены законапраект –гэта недвухсэнсоўнае пасланне, накіраванае Расеі і кожнаму іншаму замежнаму гульцу: калі вы распачняце атаку супраць нас, то наступствы будуць суровымі».

«Мы не можам быць краінай, дзе замежная выведка робіць спробы паўплываць на наш палітычны працэс без наступстваў (для сябе). Гэты законапраект дапаможа забяспечыць сумленнасць нашага электаральнага працэсу з дапамогай выкарыстання ключавых нацыянальных інструментаў (для гарантавання) бяспекі, закліканых прадэманстраваць замежным дзяржавам недапушчальнасць умяшання ў нашы выбары», - падкрэсліў Марк Рубіё.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках