16 красавiка 2024, aўторак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тры месяцы ўлады Беларусі выдаткавалі $500 мільёнаў на падтрыманне ЗВР

7
За тры месяцы ўлады Беларусі выдаткавалі $500 мільёнаў на падтрыманне ЗВР

На 1 студзеня ў нашай краіне ўпалі золатавалютныя рэзервы.

У сярэдзіне месяца banki24.by атрымалі звесткі аб тым, што рэальныя страты валюты былі значна вышэйшымі, чым заяўленыя. Паводле падлікаў Нацбанку, ЗВР Беларусі за снежань-2017 упалі на 98,4 млн USD - да 7,315 млрд USD.

Быццам бы не так і шмат. Але рэч у тым, што ЗВР адлюстроўваюць не ўсе валютныя актывы, якімі распараджаецца дзяржава. ЗВР належаць да так званых афіцыйных рэзервовых актываў.

Менавіта пра іх дынаміку кожны месяц дае справаздачу рэгулятар. Аднак акрамя рэзервовых актываў ёсць валютныя актывы, якія не ўключаюцца ўладамі ў ЗВР. Да ліквідных актываў па-за ЗВР належыць замежная валюта і манетарнае золата, якія захоўваюцца ў банках з рэйтынгам ніжэйшым за інвестыцыйныя катэгорыі рэйтынгавай шкалы агенцтваў Fitch, S&P і Moody's.

У Беларусі гэты грашовы ашчадак часта выкарыстоўваецца для згладжвання ваганняў сумы ЗВР. На 1 студзеня 2017 года валютны ашчадак уладаў быў роўны 448,3 млн USD. Лакальны максімум сумы схованкі быў паказаны 1 кастрычніка, калі сума валюты па-за ЗВР дасягнула 894,1 млн USD.

Да пачатку чацвёртага квартала 2017 года амаль усе грошы ў кішэні ашчадку ўладаў былі прадстаўленыя дэпазітамі ў банках з рэйтынгам ніжэйшым за інвестыцыйны. Чацвёрты квартал для Беларусі звычайна з'яўляецца сезонна дрэнным перыядам з пункту гледжання замежнага гандлю. Таму спраўляцца з выплатамі валютных пазык Нацбанку і Мінфіну становіцца цяжэй.

Апошняе вялікае грашовае ўліванне ў 2017 годзе адбылося 25 кастрычніка. У той дзень Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) пералічыў Беларусі пятую рату крэдыту на 200 млн USD. Да канца 2017 года Мінфін хацеў атрымаць яшчэ 200 млн USD - за кошт шостай раты ад ЕФСР. Фінансавая ўстанова нават заклала свае чаканні ў бюджэт на 2018 год.

Але ў снежні кіраўнік Мінфіна Уладзімір Амарын прызнаў, што шостая рата паступіць не раней за першы квартал 2018 года. Без значнага падсілкоўвання звонку ўлады былі сам насам з сабой. Размяшчэнне валютных аблігацый НБРБ і Мінфіна ў канцы 2017 году ішло млява.

На ўнутраным рынку праз ажыятажны попыт утварыўся дэфіцыт валюты. З гэтай прычыны для захавання сітуацыі ЗВР улады краіны спусташалі ашчадак за межамі афіцыйных рэзерваў. За кастрычнік-снежань 2017 года сума валютных актываў, не ўключаных у рэзервовыя, упала да 365,3 млн USD. Усяго за 3 месяцы ўлады Беларусі выдаткавалі з гэтай скарбонкі 528,8 млн USD.

Такім спосабам дзяржапарат не паказаў драматычнага зніжэння ЗВР. У трэцяй дэкадзе студзеня надыходзіць тэрмін выплаты суверэнных еўрабондаў, якія Беларусь размясціла ў 2011 годзе. Для выплаты асноўнай запазычанасці і апошняга купона трэба будзе адшукаць блізу 836 млн USD. Бо грошы па-за ЗВР збольшага выдаткаваныя, давядзецца чакаць новыя 200 млн USD ад ЕФСР і выдаткоўваць афіцыйныя рэзервы. Пасля студзденя-2018 выдаткоўванне ЗВР прадоўжыцца. Бо нездарма ж НБРБ заклаў у асноўныя кірункі грашова-крэдытнай палітыкі зніжэнне рэзерваў аж на 1,3 мільярда USD.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках