19 красавiка 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Polskie Radio: Беларуская апазіцыя аб'ядноўваецца дзеля асаблівай мэты

3
Polskie Radio: Беларуская апазіцыя аб'ядноўваецца дзеля асаблівай мэты
Фота: racyja.com

Дасягнутыя дэмакратычнымі сіламі дамоўленасці - прарыў.

Амаль усе беларускія дэмакратычныя сілы аб'ядноўваюць свае сілы, каб разам адзначыць стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі ў 2018 годзе.

Пра гэта паведамляе Polskie Radio, называючы дамоўленасці, дасягнутыя 15 студзеня «прарывам».

У 2018 годзе беларускае грамадства будзе адзначаць стагоддзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Дэмакратычныя сілы спрабуюць аб'яднаць свае намаганні і каардынаваць правядзенне святочных мерапрыемстваў.

15 студзеня была праведзеная нарада з удзелам розных дэмакратычных арганізацый, у тым ліку Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу. Аднагалосна была прынятая пастанова аб тым, што рыхтавацца да святкавання юбілею патрыёты будуць разам.

- Гэта выключная падзея. Яе доўга чакалі ўсе, хто ўстурбаваны будучыняй Беларусі і беларускім дэмакратычным рухам, - сказаў адзін з лідараў БНК Вячаслаў Сіўчык.

Паводле ягоных слоў, на пасяджэнні большасць пастаноў прымалася аднагалосна.

- Гэта вельмі важна. Гэта рэдкі выпадак апошнім часам, калі беларуская апазіцыя аб'ядналася і разам звяртаецца да грамадства - мы будзем святкаваць 100-я ўгодкі БНР разам. 25 сакавіка 2018 года з гэтай нагоды ў Менску адбудзецца масавая акцыя, - дадаў ён.

Нагадаем, 15 студзеня дэмакратычныя сілы дамовіліся аб супольным святкаванні стагоддзя БНР. Удзельнікамі пасяджэння была прынятая пастанова аб правядзенні масавай акцыі 25 сакавіка ў Менску. Аднагалосна пастанавілі, што акцыя павінна прайсці менавіта ў гэты дзень. Святкаванне Дня Волі пачнецца на плошчы Якуба Коласа а 14.00. Пасля гэтага запланаванае шэсце праезнай часткай праспекта Незалежнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках