24 красавiка 2024, Серада, 8:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах з «дармаедаў» будуць рабіць ліфцёраў і антыкрызісных кіраўнікоў

14
У Баранавічах з «дармаедаў» будуць рабіць ліфцёраў і антыкрызісных кіраўнікоў
ФОТА: ТАЦЦЯНА МАЛЕЖ

Па некаторыя спецыяльнасці давядзецца ехаць у Менск ці Берасце.

Планы прафесiйнага навучання беспрацоўных на 2018 год апублікавала Управа працы, занятасцi i сацыяльнай абароны Баранавіцкага гарвыканкама, піша intex-press.by.

У 2018 годзе, мяркуючы з конкурсных дакументаў, апублікаваных на сайце дзяржзакупак, магчымасць атрымаць новую спецыяльнасць дадуць 582 баранавіцкім беспрацоўным - больш за 65% ад агульнай колькасці тых, якія знаходзіліся на ўліку ў баранавіцкай службе занятасці на пачатак снежня 2017 года.

У большасці сваёй перанавучанне прапануецца ў рабочых спецыяльнасцях. Навучаюць нават такім прафесіям, на якіх, здавалася б, і вучыць няма чаму. Да прыкладу, кладаўшчык або ліфцёр.

Але ёсць курсы і для людзей з вышэйшай адукацыяй. У 2018 годзе ў баранавіцкіх беспрацоўных з вышэйшай адукацыяй будзе магчымасць засвоіць праграмнае забеспячэнне, бухгалтарскі ўлік, банкаўская справа або лагістыка.

Нават асновам прадпрымальніцкай дзейнасці і працы антыкрызіснага кіраўніка баранавіцкіх беспрацоўных збіраюцца вучыць. Праўда, для некаторых спецыяльнасцяў па веды давядзецца ехаць у Менск ці Берасце.

Больш за ўсё слухачоў будуць набіраць на навучанне паводле спецыяльнасцяў «Асновы прадпрымальніцкай дзейнасці» і «Прадавец; кантралёр-касір»: 60 і 40 чалавек адпаведна. Менш за ўсё - «Бухгалтарскі ўлік і кантроль у прамысловасці», «Сакратар, інспектар кадраў», «Антыкрызісны кіраўнік», «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм», «Банкаўская справа», «Справаводства» і «Лагістыка»: па два чалавекі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках