28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс біткоіна пачаў расці пасля рэкорднага падзення

19
Курс біткоіна пачаў расці пасля рэкорднага падзення

Курс самай папулярнай крыптавалюты ў свеце адышоў ад адзнакі $10 тысяч.

Усе самыя папулярныя крыптавалюты сёння прадаюцца ў плюсе пасля падзення, якое пачалося ў панядзелак, 15 студзеня.

Як паведамляе liga.net са спасылкай на звесткі партала CoinMarketCap, паводле стану на 10:00 паводле беларускага часу, Bitcoin даражэў на 4,37%, да $11,38 тысяч. Пасля падзення да ўзроўню ніжэй за $10 тысяч у сераду.

Амаль на 2% падаражэў Ethereum. Сёння за адну «манету» даюць крыху больш за $1 тысячу. Курс Ripple падскочыў на 21%, да $1,4.

Нагадаем, раней кошт амаль усіх папулярных крыптавалют рэкордна ўпаў. На думку экспэртаў, падзенне курсу адбылося праз негатыўныя навіны, звязаныя з рэгуляваннем рынку.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках