24 красавiка 2024, Серада, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску плацяць ад 40 рублёў, каб скупацца ў ледзяной вадзе

8
У Менску плацяць ад 40 рублёў, каб скупацца ў ледзяной вадзе
Фота: VASILY FEDOSENKO/Reuters

У сталіцы праходзіць III адкрыты чэмпіянат Беларусі ў спартыўным зімовым плаванні «Мінск Open».

Пра гэта паведамляе bobruisk.ru.

Узяць удзел у гэтым спаборніцтве мог кожны ахвотны. Трэба было зарэгістравацца на сайце Беларускай федэрацыі гартавання і спартыўнага зімовага плавання і аплаціць так званы стартавы ўнёсак.

Калі спартовец заяўляўся на адну дыстанцыю, то трэба было заплаціць 40 рублёў. Другая і трэцяя дыстанцыя - 20 рублёў, кожная наступная дыстанцыя - 10 рублёў.

Усяго на спаборніцтвы заявіліся 353 чалавекі з 18 краін.

Ёсць дыстанцыі па 25, 50, 100 і 200 метраў рознымі стылямі. Самы доўгі заплыў 450 метраў вольным стылем. Тэмпература вады ў гэты час года блізу двух градусаў.

Узнагароджанне пераможцаў і паказальныя заплывы пройдуць 21 студзеня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках