25 красавiка 2024, Чацвер, 11:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Слонімам паклалі сухі асфальт

6
Пад Слонімам паклалі сухі асфальт

Стары здробнены асфальт рассыпалі і ўтрамбавалі цяжкай тэхнікай па-над выкарыстаным асфальтавым пакрыццём.

У вёсцы Вострава на Слонімшчыне паклалі сухі асфальт. Зрабілі гэта дарожныя рабочыя сёлета як раз пасля святкавання Раства Хрыстова паводле праваслаўнага календара, калі снег яшчэ не выпаў, піша gs.by.

Стары здробнены (месцамі не вельмі дробна) асфальт рассыпалі з грузавікоў і ўтрамбавалі цяжкай тэхнікай па-над тым асфальтавым пакрыццём, якое засталося на вуліцы ў старым Востраве пасля трох з лішнім дзясяткаў гадоў эксплуатацыі. Прычым дагэтуль ніякага ямачнага рамонту там не было зусім.

Заасфальтавалі вуліцу ў Востраве ў часы ўжо позняга СССР, калі старшынём тагачаснага калгаса «Рассвет» Слонімскага раёна працаваў Станіслаў Здановіч. Пры старшыні Здановічу фактычна была закладзеная новая вёска, якую ў найноўшы час сталі называць аграгарадком Вострава. Асфальт паклалі не толькі каля новабудоўляў на новай на той час Моладзевай вуліцы, але заасфальтавалі таксама вуліцу імя Снітко ў старой вёсцы. Зрабілі гэта, трэба прызнаць, тады якасна.

І вось праз столькі гадоў - такі дзіўны рамонт. Ямачным яго не назавеш, бо рассыпалі дарожнікі сухі асфальт амаль па ўсёй вуліцы, наколькі хапіла. На пытанне вяскоўцаў, ці ўвесь гэта ўжо рамонт, ці яшчэ не, працоўныя адказалі, што вясной над сухім пакладуць на вуліцы звадкаваны асфальт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках