24 красавiка 2024, Серада, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Кітая да Ізраіля: на якую пенсію жывуць пенсіянеры ў розных краінах свету

11
Ад Кітая да Ізраіля: на якую пенсію жывуць пенсіянеры ў розных краінах свету

Галоўны «пенсійны» прынцып: спачатку ты працуеш на дзяржаву, а потым яна корміць цябе.

У большасці развітых краін існуюць даволі жорсткія ўмовы, якія трэба выканаць, каб не перажываць за фінансавы стан у старасці.

Галоўным «пенсійным» прынцыпам кожнай з краін з'яўляецца аксіёма: спачатку ты працуеш на дзяржаву, а потым яна корміць цябе. Newsone сабраў інфармацыю аб сярэдніх сумах пенсіі і правілах яе атрымання ў розных частках свету.

Расея

Сярэдняя пенсія ў нашага ўсходняга суседа з 2017 года складае прыкладна 250 даляраў. Самі пенсійныя аплаты фармуюцца ў спецфондзе, куды адлічваюцца сродкі кожнага падаткааплатніка індывідуальна.

Пенсійны ўзрост для жанчын - 55 гадоў, для мужчын - 60 гадоў.

Пасля выхаду на пенсію расейскія пенсіянеры могуць разлічваць на выплату, якая складаецца з дзвюх частак: назапашвальнай і базавай. І калі другая гарантуецца дзяржавай у залежнасці ад працоўнага стажу, то другая фармуецца ў залежнасці ад унёскаў самога падаткааплатніка.

Польшча

Сярэдняя сума пенсіі ў палякаў складае прыкладна 460 даляраў. Калі параўноўваць гэтую суму з іх еўрапейскімі суседзямі, то сума не ўражвае. Аднак пры ўліку нізкіх коштаў жыцця і прадуктаў у Польшчы, чым, напрыклад, у параўнанні з Францыіяй, то ўсё становіцца на свае месцы.

Дарэчы, практычна для ўсіх польскіх пенсіянераў пасля 75 гадоў дзейнічае праграма бясплатнай медыцыны, а таксама льготы на медыкаменты.

Сама пенсійная сістэма складаецца з трох узроўняў: назапашвальнага, індывідуальнага і салідарнага. Калі цягам усяго працоўнай жыцця аддаваць сродкі ў кожны з фондаў, то з надыходам пенсійнага ўзросту (65 для мужчын і 60 для жанчын), можна аформіць адразу тры пенсіі. Каб атрымліваць пенсію, тут трэба прапрацаваць мінімум 15 гадоў для жанчыны і 20 гадоў для мужчыны. Сума ўнёску ў Пенсійны фонд складае 19,5% (для параўнання: ва Украіне 22%). Больш за тое, палова сумы пенсійнага ўнёску за палякаў ідзе з кішэні працадаўцы.

Францыя

У Францыі пенсіянеры ў сярэднім атрымліваюць крыху больш за 1200 даляраў (дзесьці 1 тысячу еўраў). На атрыманне пенсіі маюць права ўсе грамадзяне без выключэння, аднак больш высокія стаўкі атрымліваюць тыя, у каго большы стаж (чым больш гадоў выслугі, тым вышэйшая пенсія).

Кожны месяц французскі пенсійны фонд забірае фіксаваную стаўку 16,3%, але пры гэтым частку гэтай сумы плаціць сам працадаўца.

На 2018 год пенсійны ўзрост у Францыі складае 62 гады, як для мужчын, так і для жанчын. Тут працуюць два «пенсійныя» ўзроўні: салідарны і назапашвальны. Варта адзначыць, што ў краіне існуюць пэўныя складанасці ў пенсійнай сістэме, у сувязі з чым цяпер яна праходзіць актыўную стадыю рэфармавання. Праз рост працягласці жыцця ў краіне ў Пенсійным фондзе Францыі паўстаў каласальны дэфіцыт, які, паводле прагнозаў, будзе толькі расці.

Японія

У краіне «ўзыходзячага сонца» пенсіянеры атрымліваюць прыблізна 2000 даляраў. І гэта самая высокая сума ў нашым рэйтынгу.

Нягледзячы на высокую працягласць жыцця (прыкладна 83 гады на 2018 год), назапашвальная сістэма краіны спраўляецца з выклікамі.

Улады ўвесь час кажуць аб павелічэнні пенсійнага ўзросту, але пакуль не ідуць на рызыку і не павышаюць яго. Ён складае 65 гадоў, аднак часцей за ўсё японцы сыходзяць на пенсію толькі пасля 70.

Высокія пенсіі з лішкам кампенсуюцца высокім коштам жыцця ў краіне. Праз гэта, сярод іншага, працягласць адпачынку ў японскіх кампаніях складае ўсяго 7 дзён на год.

Нямеччына

Нямецкія пенсіянеры ў сярэднім атрымліваюць 1500 даляраў (1200 еўраў).

Кожны працоўны грамадзянін Нямеччыны штомесяц плаціць унёсак у пенсійны фонд, яго сума складае 20,3% ад месячнага заробку (варта адзначыць, што палову сумы гэтага ўнёску павінен кампенсаваць працадаўца.

Пенсійны ўзрост у 2018 складае 65 гадоў і тры месяцы, аднак ужо з 2030 яго плануюць падняць да 67 гадоў як для мужчын, так і для жанчын.

Дарэчы, жыхары заходняй Нямеччыны традыцыйна атрымліваюць меншыя сумы, чым жыхары ўсходняй. Роўна як і мужчыны ў краіне атрымліваюць больш за жанчын.

Гішпанія

Сярэдні ўзровень пенсіі ў Гішпаніі складае 1050 даляраў (850 еўраў). Пенсійная сістэма тут даволі строгая, каб атрымліваць паўнавартасную пенсію, трэба набраць мінімум 37 гадоў стажу.

Пенсійны ўзрост складае 67 гадоў (аднолькава для жанчын і мужчын).

Дарэчы, некаторыя грамадзяне могуць атрымліваць пенсіі ў Гішпаніі з 60 гадоў, але пры гэтым не могуць сумяшчаць з працай на поўную стаўку, давядзецца выбіраць. Калі ж працаваць нават на паўстаўкі, то тады пенсія таксама можа трохі скараціцца.

ЗША

Амерыканскія пенсіянеры атрымліваюць 1500 даляраў. Гэта цалкам прыстойная сума для нябеднага жыцця, калі вам не трэба арандаваць жыллё або плаціць іпатэку.

Каб яе атрымаць, трэба прыкладна 10-15 гадоў адкладаць 15% ад заробку. Падатковае заканадаўства дазваляе грамадзянам ЗША ўносіць сродкі на назапашвальныя пенсійныя рахункі яшчэ да падаткаабкладання падаходным падаткам.

Ізраіль

У Ізраілі пенсіянеры атрымліваюць прыблізна 1500 даляраў. Сума не маленькая, але для яе атрымання трэба яшчэ пастарацца.

Па-першае, каб атрымаць мінімальную дапамогу (370 даляраў) па старасці ў 62 гады (пенсійны ўзрост), трэба аддаваць ад 7 да 18,5% ад заробку ва ўстанову нацыянальнага страхавання.

Па-другое, каб напрацаваць на годную пенсію, трэба плаціць штомесячныя ўнёскі ў пенсійныя фонды цягам мінімум дзесяці гадоў. За дзесяць гадоў можна назапасіць прыкладна на пенсію 700 даляраў.

Адпаведна, калі плаціць унёскі ў фонды прыкладна 30 гадоў, тады і вы будзеце атрымліваць годную пенсію 1500 даляраў.

Кітай

Адна з самых вялікіх краін на планеце ў колькасці насельніцтва, на жаль, не можа пахваліцца высокімі пенсіямі. Тут пенсіянеры атрымліваюць блізу 150 даляраў (1 тысяча юаняў).

Пенсійны ўзрост 50-60 гадоў, у залежнасці ад роду вашай дзейнасці. Напрыклад, калі вы жанчына і займаліся фізічнай працай, то можаце разлічваць выйсці на пенсію ў 50 гадоў.

Каб даслужыцца да пенсіі, трэба прапрацаваць на дзяржслужбе, у прамысловасці або рабочым на заводах мінімум 15 гадоў. Пры гэтым штомесяц вам давядзецца адлічваць па 11% ад вашага заробку.

Дарэчы, сума вашай пенсіі таксама будзе залежаць ад месца пражывання, так гараджане атрымліваюць трохі больш, чым жыхары сельскай мясцовасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках