19 красавiка 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брат Ілона Маска запускае праграму для фермераў будучага

8
Брат Ілона Маска запускае праграму для фермераў будучага
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: LEARNING GARDEN/FLICKR

Кімбал Маск хоча здзейсніць рэвалюцыю ў сельскай гаспадарцы.

Новая некамерцыйная арганізацыя Кімбала Маска Big Green пабудуе ў сотнях школ ва ўсёй Амерыцы навучальныя міні-агароды. З іх дапамогай старшакласнікі змогуць пабудаваць уласны фермерскі бізнэс, які прыносіць блізу $400 даходу на год. Маск спадзяецца, што ягоны праект дапаможа вырасціць новае пакаленне фермераў, а заадно пераключыць увагу дзяцей з фаст-фуду на больш карысныя прадукты, піша hightech.fm.

Арганізацыя Big Green у красавіку абсталюе міні-агароды ў 100 школах у Дэтройце - на гэты праект спонсары выдзелілі $5 млн. Усяго на навучанне школьнікаў базавым навыкам фермерства і прадпрымальніцтва Big Green выдаткуе $25 млн. Як паведамляе Business Insider, да канца 2020 года яшчэ па 100 агародаў з'явіцца ў чатырох штатах ЗША: у Каларада, Кентукі, Каліфорніі і Тэхасе.

Заснавальнік Big Green Кімбал Маск займаецца праектам не першы год. Яшчэ ў 2011 годзе ён запусціў праграму Learning Gardens у 300 амерыканскіх школах і дзіцячых садках. Да канца 2017 года іх колькасць вырасла да 425. З дапамогай міні-ферм Маск хоча паказаць дзецям, што такое сапраўдная ежа і выклікаць у іх цікавасць да здаровага харчавання.

Для вучняў старэйшых класаў школьныя агароды яшчэ і крыніца заробку. Старшакласнікі самастойна вырошчваюць гародніну, а затым прадаюць яе на рынку або пастаўляюць мясцовым рэстарацыям. Так, у Чыкага сталовая Google закупляе прадукцыю ў школьнікаў. За год адзін фермер-дылетант можа зарабіць да $400.

Для брата Ілона Маска фермы - гэта не перажытак мінулага, які не мяняецца стагоддзямі. Ягоная кампанія Square Roots распрацоўвае кантэйнерныя вертыкальныя фермы для вырошчвання гародніны, якія ў будучыні павінны з'явіцца ў большасці буйных гарадоў ЗША. Кожны кантэйнер штотыдзень вырабляе 22,6 кг ліставой гародніны і расходуе пры гэтым толькі 30 літраў вады штодня. Кімбал Маск таксама кіруе аднайменным фермерскім акселератарам, які рыхтуе будучых прадпрымальнікаў - уладальнікаў ферм. Школьная праграма можа таксама стаць адным з этапаў падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.

Экспэрты ўжо параўноўваюць падыход Кімбала Маска з падыходам ягонага старэйшага брата. Пакуль Ілон Маск будуе энэргетычную інфраструктуру і мяняе касмічны рынак, Кімбал спадзяецца зрабіць рэвалюцыю ў сельскай гаспадарцы. Усе ягоныя праекты - гэта частка адзінай экасістэмы, якая рыхтуе спецыялістаў для працы на інавацыйных фермах. Зрэшты, як і ў выпадку з ягоным братам, не ўсе вераць у поспех ягоных пачынанняў. Некаторыя мяркуюць, што Кімбалу Маску не стае досведу працы на сапраўднай ферме, а яго тэарэтычных ведаў недастаткова, каб зрабіць рэвалюцыю ў галіне сельскай гаспадаркі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках