20 красавiка 2024, Субота, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску працоўныя ўпалі з вышыні васьмі метраў

15
У Бабруйску працоўныя ўпалі з вышыні васьмі метраў

Работнікаў камунальнага прадпрыемства паслалі абрэзаць галінкі.

Як паведаміў «Коммерческому курьеру» старшы следчы Бабруйскага міжраённага аддзела Следчага камітэта А. А. Палякоў, надзвычайнае здарэнне адбылося пры правядзенні сезоннай абрэзкі дрэў. Работы праводзіла камунальнае прадпрыемства для абслугоўвання жылфонду Ленінскага раёна. З прычыны пашкоджання гідраўлічнага мацавання механізму ўздыму стралы адбылося некантраляванае падзенне металічнай пляцоўкі з вышыні блізу васьмі метраў. У выніку двое рабочых 1982 і 1991 гадоў нараджэння атрымалі множныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя. Цяпер іх стан ацэньваецца медыкамі як цяжкі.

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 306 КК РБ «Парушэнне правілаў тэхнікі бяспекі, прамысловай санітарыі ці іншых правілаў аховы працы службовай асобай, адказнай за іх захаванне (парушэнне правілаў аховы працы), што пацягнула па неасцярожнасці прафесiйнае захворванне або прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання». У рамках расследавання прызначаны шэраг экспэртыз, у тым ліку аўтатэхнічнай і судова-медыцынскай. Супрацоўнікі кампетэнтных органаў вывучаюць і дакументацыю на аўтавышкі, а таксама знаёмяцца з парадкам правядзення інструктажу ў тэхніцы бяспекі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках