29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр Жарко пабудаваў катэдж у закрытым пасёлку

72
Міністр Жарко пабудаваў катэдж у закрытым пасёлку

Каб назапасіць такія грошы, беларусу давялося б нічога не есці, не піць цягам 161 года.

У гэтыя дні віцэ-прэм'ер Васіль Жарко можа запрашаць на наваселле. Як стала вядома «Нашай Ніве», ён нарэшце дабудаваў сабе дом у катэджным пасёлку за Нацыянальнай бібліятэкай.

У былога міністра аховы здароўя з'явілася чарговае элітнае жыллё. Ягонай жонцы ўжо належаць апартаменты ў Драздах плошчай больш за 120 кв. м.

ВАСІЛЬ ЖАРКО

Раён Менска, дзе знаходзіцца новы дом віцэ-прэм'ера, пакуль не мае назвы. У базах агенцтваў нерухомасці яго называюць «катэджным пасёлкам на Жасмінавай».

«Праект прэміум-класа, які арганічна спалучае ў сабе перавагі экалагічнага раёна і сучаснай гарадской інфраструктуры.

Размяшчэнне ў прэстыжным маляўнічым раёне Менска, выкарыстаныя пры будаўніцтве сучасныя тэхналогіі і якасныя матэрыялы, выдатны натуральны ландшафт - усё гэта робіць катэджны пасёлак на Жасмінавай не толькі прэстыжнай нерухомасцю, але і ідэальным месцам для спакойнага сямейнага жыцця.

КОМПЛЕКС, ДЗЕ ПАБУДАВАЎСЯ ЖАРКО, - З КАРЫЧНЕВЫМІ ДАХАМІ.

4 камфартабельныя катэджыў спраектаваныя ў адзіным стылі і ўтвараюць суцэльны архітэктурны ансамбль, які спалучаецца з прыродным ландшафтам мясцовасці. Дамы выкананыя ў сучасным мінімалісцкім стылі, падмацаваныя каляровымі фасаднымі развязаннямі ў стрыманай вохрыстай і цёмна-карычневай гаме.

На пляцоўках катэджнага пасёлка запланаванае размяшчэнне альтанак для адпачынку, у грамадскіх зонах запраектаванае дэкаратыўнае азеляненне з ядлоўцу, самшыту, ігліцы і піхты, пешаходныя зоны выкананыя з клінкернай пліткі з гранітнымі ўстаўкамі.

Прасторныя памяшканні з высокімі столямі і панарамнымі вокнамі забяспечаць цудоўны від на водны канал і лясны масіў, свабодная планіроўка катэджа дазволіць рэалізаваць усе вашы пажаданні і ўладкаваць дом такім, якім яго бачыце вы і ваша сям'я.

У катэджным пасёлку на Жасмінавай праведзеныя цэнтральныя сеткі газа-і водазабеспячэння, абгароджаная тэрыторыя знаходзіцца пад кругласутачным відэаназіраннем», - гаворыцца на сайце будаўнічай кампаній «Тапас».

У рэальнасці ўсе 14 дамоў, якія ўваходзяць у склад комплексу, аднеслі да спецыяльна пракладзенай вуліцы імя кампазітара Яўгена Глебава.

СПАДАРОЖНІКАВЫЯ ФОТА НА «ЯНДЭКС».

Звычайны чалавек патрапіць на вуліцу Глебава не зможа - непажаданых гасцей чакае кантрольна-прапускны пункт. Такіх «закрытых» вуліц на ўсю Беларусь літаральна дзве ці тры. Нават па Драздах, дзе жыве большасць прадстаўнікоў вышэйшай наменклатуры, могуць шпацыраваць усе ахвотныя.

Кампанія «Тапас», якая будавала катэджны пасёлак, вядомая перш за ўсё дзякуючы бізнэсоўцу Паўлу Беламу, аднаму з топ-мэнэджараў. Ён - нападнік хакейнай нацыянальнай каманды Аляксандра Лукашэнкі.

Незвычайна, што сам Белы прытрымаў для сябе некалькі элітных катэджаў на Глебава. Ён непасрэдны сусед Васіля Жарко.

А віцэ-прэм'ер атрымаў зямлю пад свой дом пастановай Менгарвыканкама №2626/1 ад 11 лістапада 2010 года. Незразумела, ці будаваў ён катэдж сваімі сіламі ці з дапамогай кампаніі «Тапас».

Плошча дома Жарко - больш за 500 квадратных метраў.

ДОМ ЖАРКО - СПРАВА.

Колькі магло б каштаваць жыллё віцэ-прэм'ера ў сацыяльных пытаннях?

Астатнія 13 дамоў «Тапас» прадаваў камерцыйнымі коштамі.

Напрыклад, адна з суседак топ-чыноўніка некалькі месяцаў таму набыла ў забудоўшчыка катэдж (амаль такі ж, як у Жарко) за $700 тысяч.

Каб назапасіць такія грошы, беларусу з сярэднім заробкам давялося б нічога не есці, не піць цягам...161 года.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках