29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: Расея выразна і недвухсэнсоўна прызнаная дзяржавай-агрэсарам

18
Аляксандр Турчынаў: Расея выразна і недвухсэнсоўна прызнаная дзяржавай-агрэсарам
Аляксандр Турчынаў

Закон аб рэінтэграцыі Данбаса пашырае магчымасці УСУ процідзейнічаць расейскай агрэсіі.

Прыняты парламентам закон аб рэінтэграцыі Данбаса стварае ўмовы для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў Данецкай і Луганскай абласцях і ўзмацняе пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў у супрацьдзеянні ўзброенай агрэсіі Расеі, мяркуе сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў, піша «Люстэрка тыдня. Україна».

«Гэты закон стварае прававыя і арганізацыйныя ўмовы для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў Данецкай і Луганскай абласцях. Акрамя таго, пашыраючы магчымасці Узброеных сіл Украіны, іншых ваенных фармаванняў, гэты закон узмацняе нашы пазіцыі ў пытанні процідзеяння ўзброенай агрэсіі Расейскай Федэрацыі і аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны» , - цытуе Турчынава прэс-служба РНБА.

Да таго ж, прызнанне Расейскай Федэрацыі дзяржавай-агрэсарам значна ўзмоцніць пазіцыю Украіны ў міжнародных судах, мяркуе Аляксандр Турчынаў.

«У гэтым законе Расейская Федэрацыя выразна і недвухсэнсоўна прызнаная дзяржавай-агрэсарам, а тэрыторыі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей - акупаванымі. Гэта цалкам перакрэслівае спробы РФ замаскаваць вайну супраць Украіны пад «міратворчую аперацыю» і значна ўзмацняе пазіцыю нашай краіны ў міжнародных судах. Дзякуй усім патрыётам Украіны, якія забяспечылі прыняцце гэтага важнага для краіны закона», - рэзюмаваў сакратар РНБА Украіны.

Нагадаем, 6 кастрычніка 2017 Вярхоўная Рада ўхваліла ў першым чытанні прэзідэнцкі законапраект (№7163) «Аб асаблівасцях дзяржаўнай палітыкі аб забеспячэнні дзяржаўнага суверэнітэту Украіны над часова акупаванымі тэрыторыямі ў Данецкай і Луганскай абласцях». Праект, напрыклад, вызначае акупаваныя Расеяй тэрыторыі ў Данецкай і Луганскай абласцях і прызнае права Украіны на самаабарону ў адпаведнасці з арт.51 Статута ААН.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках