19 красавiка 2024, Пятніца, 6:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Пад Саратавам гарэў нафтаправод «Транснафты»

Відэафакт: Пад Саратавам гарэў нафтаправод «Транснафты»

У сеціве з'явілася відэа пажару, які адбыўся пасля прарыву на нафтаправодзе «Транснафты» ў РФ.

У сеціве з'явілася відэа пажару, які адбыўся пасля прарыву на нафтаправодзе «Транснафты» ў Саратаўскай вобласці. Разлілося не менш як 900 кубаметраў нафты.

Пажар, які адбыўся пасля прарыву на нафтаправодзе Куйбышаўск - Ціхарэцк, быў зняты на відэа. Яго апублікаваў «Пяты канал».

На кадрах бачна паласа агню і моцны дым, які ідзе ад падпаленай нафты.

Пажар, паводле інфармацыі дарадцы прэзідэнта «Транснафты» Ігара Дзёміна, адбыўся на 413-м кіламетры нафтаправода а 15:31 паводле Менску. Разлілося мінімум 900 кубаметраў нафты ўздоўж трубы і дарогі даўжынёй 1,5 км.

Прарыў адбыўся побач з вёскай Чырвонаармейскай (Саратаўская вобласць), размешчанай на беразе Волгі, але траплянне нафты ў раку «малаімавернае», сказаў прадстаўнік «Транснафты». «На рацэ лёд таўшчынёй 15 см, да ракі досыць далёка - блізу кіламетра, водных артэрый цяпер няма», - адзначыў ён.

Пакуль што няма звестак пра тое, што стала прычынай узгарання. Са слоў Дзёміна, пажар перакінуўся на два дамы, жыхары якіх былі эвакуяваныя. У рэгіянальным МНС паведамілі, што гарэлі чатыры дамы, да 18:22 яны былі патушаныя, а адкрытае гарэнне нафты ліквідаванае.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках