23 красавiка 2024, aўторак, 13:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі скарацілі на траціну

27
МЗС Беларусі скарацілі на траціну
УЛАДЗІМІР МАКЕЙ
ФОТА: ІТАР-ТАСС

Яшчэ на 15% зменшаць замежныя ўстановы міністэрства.

Пасля рабочай сустрэчы з кіраўніком Уладзімір Макей распавёў аб аптымізацыі Цэнтральнага апарата беларускага МЗС, паведамляе БелТА.

- Аптымізацыя ўжо адбылася. ЦА МЗС скарочаны прыкладна на адну траціну. Замежныя ўстановы МЗС скарочаныя на 15%, - абвясціў Макей.

Аптымізацыя са слоў міністра праведзеная з мэтай «працаваць не колькасцю, а ўменнем».

Таксама паведамляецца, што у 2018 годзе будуць скарочаныя некаторыя замежныя ўстановы МЗС. Большы ўпор будзе рабіцца на консульствы і прадстаўніцтвы ў тых краінах, ад якіх ідзе вялікая аддача.

Акрамя таго, Лукашэнка ва ўмовах аптымізацыі даручыў распрацаваць сістэму маральнага стымулявання для супрацоўнікаў дыпламатычнай службы.

- У гэтым кірунку вядзецца праца. А у 2019 годзе запланавана адзначыць 100-гадовы юбілей з дня заснавання беларускага дыпламатычнага міністэрства, - падсумаваў Макей.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках