25 красавiка 2024, Чацвер, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Каменнай Горкі запусцілі петыцыю за захаванне ўлюбёнага ўзгорка

4
Жыхары Каменнай Горкі запусцілі петыцыю за захаванне ўлюбёнага ўзгорка

Аўтары петыцыі называюць горку каля МКАД «адзіным экалагічным аб'ектам для зімовага адпачынку» ў раёне.

У гэтыя снежныя дні ўзгорак паміж МКАД і вуліцай Каменнагорскай быў бы поўны дзятвы на санках, калі б не агароджа, якая з'явілася тут некалькі тыдняў таму. Паводле планаў архітэктараў у гэтым месцы павінна з'явіцца пажарнае дэпо. У мінулую суботу жыхары Каменнай Горкі падпісвалі зварот да ўладаў з просьбай захаваць горку, якая стала ўлюбёным месцам зімовага адпачынку дзяцей і дарослых, піша «Онлайнер».

Акрамя таго, у інтэрнэце запушчаная петыцыя, падпісаць якую можа кожны ахвотны.

Аўтары петыцыі называюць горку каля МКАД «адзіным экалагічным аб'ектам для зімовага адпачынку» ў раёне.

«У горадзе Менску, у Каменнай Горцы, будаўнікі збіраюцца знішчыць мясцовую славутасць - горку. Тысячы дзяцей штогод катаюцца там на санках і цюбінгах, - адзначаецца ў петыцыі. - Пераважная большасць жыхароў раёна - супраць. На гэтым месцы хочуць будаваць пажарнае дэпо. Мы не супраць дэпо, але перанясіце яго будаўніцтва на 100 метраў лявей. Месца для забудовы вельмі шмат».

У адміністрацыі Фрунзенскага раёна, нагадаем, падкрэсліваюць, што для пажарнага дэпо абрана аптымальнае месца з улiкам выканання радыусу абслугоўвання (3 км). Свайго пажарнага дэпо ў густанаселенай Каменнай Горцы пакуль няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках