19 красавiка 2024, Пятніца, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пучдэмон прапанаваў галасаванне паводле даручэння на выбарах кіраўніка Каталоніі

Пучдэмон прапанаваў галасаванне паводле даручэння на выбарах кіраўніка Каталоніі
КАРЛЕС ПУЧДЭМОН
ФОТА: AFP

Лідар Каталоніі паспрабаваў абысці забарону на галасаванне праз інтэрнэт і прапанаваў галасаванне паводле даручэння.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы.

Карлес Пучдэмон з кастрычніка мінулага года знаходзіцца ў Брусэлі праз вылучаныя супраць яго Мадрыдам абвінавачванні, але ён з'яўляецца галоўным кандыдатам на пасаду кіраўніка новага ўрада Каталоніі.

Ён і яшчэ двое дэпутатаў прапанавалі камітэту каталонскага парламента дазволіць іншым парламентарыям прагаласаваць замест іх у першым раўндзе выбараў кіраўніка Жэнералітэту (урада), які адбудзецца 31 студзеня.

"Сёння мы папрасілі парламент дазволіць дэлегаваць галасы трох парламентарыяў, якія знаходзяцца ў Брусэлі", - сказаў суразмоўца з партыі Пучдэмона.

Камітэт парламента Каталоніі, які рэгулюе дзейнасць заканадаўчага органа, быў створаны ў сераду і большасць у ім атрымалі прадстаўнікі сепаратысцкіх партый. Пастанова камітэта пакуль невядомая.

Прэм'ер-міністр Гішпаніі Марыяна Рахой раней заяўляў, што Пучдэмон не можа галасаваць або быць абраным, калі ён не будзе прысутнічаць на пасяджэнні парламента.

Нагадаем, дзве найбуйнейшыя партыі Каталоніі паабяцалі падтрымаць перавыбранне Карлеса Пучдэмона на пасадзе кіраўніка ўрада, нягледзячы на пагрозы Мадрыда захаваць у такім выпадку наўпроставае кіраванне рэгіёнам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках