25 красавiка 2024, Чацвер, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Мустыгін: Пракапенка на галаву вышэйшы за Глеба

13
Міхаіл Мустыгін: Пракапенка на галаву вышэйшы за Глеба

Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР-1963 у складзе менскага «Дынама» распавёў, каго ўважае за найлепшага беларускага футбаліста.

Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР-1963 у складзе менскага «Дынама» Міхаіл Мустыгін ў інтэрв'ю «Прессболу» распавёў, каго ўважае за найлепшага беларускага футбаліста.

- Чэмпіянат Гішпаніі рэгулярна гляджу. «Рэал» падабаецца больш за ўсіх.

- Вы за Ранальду, значыць.

- Яны з Мэсі гульцы рознага плану. Аргентынец унізе больш тэхнічны, партугалец жа з нічога можа забіць. З пустога месца. Стаіць, а потым як зробіць хапок... Ну адкуль ён ведае, што туды зараз мяч адскочыць?

- Самародак. Наогул, у кожнай краіне такі можа нарадзіцца.

- У нас такім быў Саша Пракапенка. Уважаю яго за найлепшага беларускага футбаліста.

- А як жа Саша Глеб?

- Пракоп на галаву вышэйшы Глеб майстар перадачы рабіць. Так, таксама тэхнічны, нават вельмі. Але ад яго няма пагрозы чужым брамам. А Саша Пракапенка ў іншыя сэзоны больш за нападнікаў забіваў. У чэмпіянатах Саюза за «Дынама» пад 100 галоў. Лічба?

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках