28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы экс-дырэктар «Віцьбы»

37
Затрыманы экс-дырэктар «Віцьбы»

Сёння раніцай суд прызнаў законным звальненне Аляксандра Гідрановіча, а ў другой палове дня яго затрымалі.

Справа экс-дырэктара «Віцьбы» Аляксандра Гідрановіча атрымала развіццё хутчэй, чым можна было разлічваць. Раніцай суд Кастрычніцкага раёну Віцебску прызнаў законным ягонае звальненне, а ў другой палове дня яго затрымалі паводле падазрэння ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, паведамілі tut.by знаёмыя Гідрановіча.

Крымінальная справа распачатая яшчэ 10 студзеня паводле п.2 арт.424. Злачынныя дзеянні, учыненыя з 13 траўня 2015 года да 7 лютага 2017 года, прычынілі, паводле ацэнкі следчых, шкоду на суму 8 тысяч рублёў, гэта значыць на вялікую суму.

Агулам пералічана эпізодаў пяць.

Эпізод першы. Даваў незаконныя наказы кіроўцам «Віцьбы» аб выкарыстанні транспарту прадпрыемства ў асабістых мэтах. Меркаваная шкода - 4,5 тысячы рублёў.

Эпізод другі. У працоўны час быў у вёсцы Сенненскага раёна, дзе ў гэты час сын будаваў дом. Шкода - 650 рублёў 44 капейкі.

Эпізод трэці. Даў незаконныя загады аб перадачы яму 42 квіткоў на "Славянскі базар". Шкода - 2,7 тысячы рублёў.

Эпізод чацвёрты. Незаконна на працягу 21 дня не плаціў за захоўванне на тэрыторыі прадпрыемства асабістага аўтамабіля. Шкода - 111 рублёў 29 капеек.

Эпізод пяты. Даў незаконны наказ работнікам прадпрыемства, якія дзве гадзіны ў працоўны час рабілі рамонтныя работы ў доме сына. Шкода - 12 рублёў 94 капейкі.

Суразмоўца партала звярнуў увагу, што Гідрановіч не пагадзіўся з вынікамі праверкі прадпрыемства і абскардзіў іх, але дачакацца вынікаў не паспеў. Як не паспеў і абскардзіць вынесены ў чацвер прысуд.

У траўні мінулага года Управа Следчага камітэта Віцебскай вобласці распачала ў дачыненні да гендырэктара «Віцьбы» крымінальную справу паводле ч.2 арт.210 Крымінальнага кодэкса паводле падазрэння ў крадзяжы паліва на суму 318,91 рубля. Нягледзячы на вельмі малую суму меркаванай шкоды, Гідрановіча адхілілі ад пасады, і тады пару дзён ён правёў пад вартай.

«Віцьба» - адно з найбольшых прадпрыемстваў кандытарскай галіны. Тут працуе 1,3 тысячы чалавек. Знаходзіцца ў камунальнай уласнасці.

Гідрановіч працаваў на прадпрыемстве з 1990 года, з моманту стварэння, у тым ліку амаль 15 гадоў - дырэктарам. У 2006 годзе «Віцьба» павялічыла чысты прыбытак у 3,7 раза да 2,5 млн рублёў. За студзень-кастрычнік 2017 года прырост склаў 51,7%, 2,7 млн рублёў. Выраб прадукцыі ў 2016 годзе прадпрыемства павялічыла на 18,3% да 11,7 тысячы тон, у 2017-м за дзесяць месяцаў прырост склаў 10,4%.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках