23 красавiка 2024, aўторак, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму ўночы ў Менску няма гарачай вады і колькі на гэтым эканомяць

15
Чаму ўночы ў Менску няма гарачай вады і колькі на гэтым эканомяць

Ёсць спосаб паўплываць на рэжым адключэння помпаў і ў менскіх «хрушчоўках» і «брэжнеўках».

Днямі СМІ пісалі пра тое, што ўначы ў шмат якіх жыхароў Менска няма гарачай вады. У сувязі з гэтым узніклі дадатковыя пытанні, найбольш агульныя адказы на якія журналісты tut.by паспрабавалі атрымаць у спецыялістаў «Мінсккамунцепласеці».

Як працуе сістэма падагрэву вады ў шматпавярховіках

«Мінсккамунцепласетка» забяспечвае цяплом прыкладна палову сталіцы: з жылля гэта ў асноўным савецкія шматпавярховікі. Падагрэў вады для падачы ў кватэры адбываецца ў цэнтральных цеплавых пунктах (ЦЦП). У залежнасці ад памеру ЦЦП можа забяспечваць гарачай вадой як тры, так і сто дамоў. Працуе цеплавы пункт наступным чынам.

ЧЫРВОНАЯ НІТКА - ГАРАЧАЯ ВАДА З ЦЭЦ. ЗЯЛЁНАЯ - ГАРАЧАЯ ВАДА, ЯКАЯ ІДЗЕ У КВАТЭРЫ. СТРЭЛКА ПАКАЗВАЕ РУХ ВАДЫ У СІСТЭМЕ. ВЫЯВА: «ВІКІПЕДЫЯ»

У ЦЦП па трубе паступае халодная вада, якая абменьваецца там цяплом з гарачай і награваецца да каля 53 градусаў. Далей гэтая летняя вада ідзе па трубах у дамы і кватэры. Каб вада ў сістэме не астывала, яна ўвесь час цыркулюе маршрутам: ЦЦП - кожная кватэра - ЦЦП. Цёплы змеявік у вашай ваннай - гэта труба рэцыркуляцыі гарачай вады, па якой яна вяртаецца назад у цеплапункт.

Каб такі кругазварот быў магчымы, у цэнтральным цеплавым пункце стаць электрычная помпа рэцыркуляцыі. Яна і штурхае ваду маршрутам ЦЦП - кожная кватэра - ЦЦП. Поўная схема жа падагрэву вады выглядае так.

ВЫЯВА: «ВІКІПЕДЫЯ»

І менавіта помпу рэцыркуляцыі выключаюць на ноч для эканоміі электраэнэргіі. Звычайна гэта адбываецца ў перыяд з гадзіны да пяці раніцы, калі большасць людзей гарачай вадой не карыстаецца. Але бываюць і меншыя прамежкі адключэнняў. У выніку вада ў сістэме паступова астывае і таму ўночы яна не гарачая. Палічым, колькі на гэтым эканоміць «Мінсккамунцепласетка».

Якая эканомія ад начных адключэнняў помпы

Возьмем сярэднюю помпу магутнасцю 7,5 кілават-гадзін, што забяспечвае рэцыркуляцыю гарачай вады ў сямі шматпавярховіках. Памнажаем 7,5 на 4 гадзіны, 365 дзён, тарыф 0,25 рубля і 250 ЦЦП «Мінсккамунцепласеці». Атрымліваем 684,4 тысячы рублёў эканоміі за палову Менска за год. Але што і як эканомяць жыхары?

У кожным шматпавярховіку стаяць групавыя прыборы ўліку - лічыльнікі ў склепе. Яны замяраюць розніцу цеплавой энэргіі вады на ўваходзе ў дом і на выхадзе з дому. Гэтая розніца і аплачваецца жыхарамі. Прасцей кажучы, гэта плата за цяпло ад сушылкі ручнікоў. А паколькі з гадзіны ночы да пяці раніцы помпа рэцыркуляцыі не працуе, то групавы прыбор уліку не лічыць. Адпаведна, жыхары нічога не плацяць.

Праўда, вялікай эканоміяй гэта назваць складана, бо за рэцыркуляцыю гарачай вады мы аддаём мала: ад рубля да двух-трох. Эканомія выходзіць так сабе. Але гэта пакуль. Бо не варта забываць, што цяпер беларусы аплачваюць толькі 17% сабекошту цеплавой энэргіі.

Як змяніць графік адключэння помпы

Галоўны інжынер «Мінсккамунцепласеткі» Уладзіслаў Левін кажа, што начныя адключэнні рэцыркуляцыйных помпаў былі заўсёды: і ў Саюзе, і ва ўсе гады незалежнасці. Гэта агульнарэспубліканская практыка.

Праўда, ні ў тым жа Магілёве, ні ў Менску гэта правіла можа не распаўсюджвацца на новыя дамы з таварыствамі ўласнікаў. Там у кожнага шматпавярховіка свае ЦЦП і людзі самі вызначаюць, калі ім адключаць помпу рэцыркуляцыі, а калі не.

Але ёсць спосаб паўплываць на рэжым адключэння помпаў і ў менскіх хрушчоўках і брэжнеўках. Левін кажа, што для гэтага трэба напісаць у «Мінсккамунцепласеткі» зварот з абгрунтаваннем. І на падставе такіх лістоў рэжым адключэнняў помпаў часта змяняюць.

- Напрыклад, нам пісалі транспартнікі, людзі з інваліднасцю, маладыя мамы. Мы выходзім на месца і глядзім. Сустракаемся з заяўнікам. Дзесьці змяняем графік, а недзе і адмаўляем, - кажа Левін.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках