16 лiстапада 2018, Пятніца, 11:35
Падтрымайце сайт «Хартыя-97»
Рубрыкі

Сіноптыкі распавялі, як ўраган «Фрэдэрык» паўплывае на надвор'е ў Беларусі

ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Цыклон страчвае сілу, але сваё «слова» яшчэ скажа.

Цыклон «Фрэдэрык» паўплывае на надвор'е ў Беларусі, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

«Тое, што «Фрэдэрык» нарабіў ў Еўропе, нам не пагражае. Цыклон ужо страчвае актыўнасць, такіх складаных варункаў надвор'я, якія адзначаліся ў еўрапейскіх краінах, мы ў сябе не чакаем», - падкрэслілі ў Белгідрамеце.

Пры гэтым сіноптыкі адзначылі, што пагаршэнне варункаў надвор'я ў сувязі з прыходам «Фрэдэрыка» усё ж такі назіраецца. Уночы на паўднёвым захадзе краіны ўжо прайшлі ападкі - снег, мокры снег, якія звязаны з атмасфернымі франтамі гэтага цыклона. «Сёння ў нас на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, мокры снег, у паўднёва-заходніх раёнах - парывісты вецер, але штармавое папярэджанне мы не абвяшчалі. Такіх інтэнсіўных снегападаў, моцнага ветру, як у Еўропе, мы не чакаем», - растлумачылі ў Белгідрамеце.

Удзень19 студзеня ў некаторых раёнах Беларусі чакаецца завіруха і слабы галалёд. На дарогах месцамі слізгота. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў, парывісты, на паўднёвым захадзе месцамі моцна парывісты. Тэмпература паветра уночы і раніцай панізіцца да 1-7 градусаў марозу, у другой палове дня будзе ад мінус 5 да плюс 1. Атмасферны ціск уначы будзе падаць, удзень істотна не зменіцца.

У выходныя Беларусь будзе знаходзіцца ў полі паніжанага атмасфернага ціску. Захаваецца зімовы характар надвор'я. У суботу, 20 студзеня, уночы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень пераважна на паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах чакаецца кароткачасовы снег.

На асобных адцінках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 да 7 градусаў марозу, удзень будзе ад нуля да мінус 5. У нядзелю, 21 студзеня, у некаторых раёнах прагназуецца кароткачасовы снег, на дарогах - галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 3 да 9 градусаў марозу, удзень будзе 1-6 градусаў ніжэй за нуль.