20 красавiка 2024, Субота, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі ўдарылі па бюджэце Літвы

8
Кантрабандныя цыгарэты з Беларусі ўдарылі па бюджэце Літвы

85% кантрафактных цыгарэт паступае ў Літву з нашай краіны.

Праз нелегальны ўвоз у Літву цыгарэт бюджэт гэтай краіны мог страціць больш за 60 млн еўра праз недабор акцызу, паведамляе delfi.lt.

Дзель кантрабандных цыгарэт у канцы чацвёртага квартала 2017 года ў Літве складала 19,6%, што на 2,1 адсоткавых пункта больш, чым у канца 2016 года (17,5%), гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнай асацыяцыі вытворцаў тытунёвых вырабаў (НАВТВ).

85% кантрафактных цыгарэт паступае ў Літву з Беларусі. Беларускія цыгарэты складалі 16,8% усіх выпаленых ў Літве цыгарэт. Большая частка цыгарэт паступае ў Літву з Гарадзенскай тытунёвай фабрыкі.

Рост цікавасці літоўцаў да беларускіх цыгарэт у НАВТВ звязваюць з павышэннем у Літве акцызаў «больш, чым таго патрабуе Еўразвяз (ЕЗ)», што падахвочвае жыхароў звяртацца да нелегальнага рынку тытунёвых вырабаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках