19 красавiка 2024, Пятніца, 23:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кангрэса ёсць законапраект, які можа паўплываць на Расею

1
У Кангрэса ёсць законапраект, які можа паўплываць на Расею

Цяпер справа за кангрэсмэнамі.

"Вынікі расследавання спецпракурора аб расейскім умяшанні ў прэзідэнцкія выбары 2016 года ў ЗША не будуць вядомыя нейкі час, але адзін факт дакладна ўстаноўлены: рэжым Уладзіміра Пуціна спрабаваў паўплываць на вынікі галасавання. Больш за тое, хутчэй за ўсё, ён правядзе аналагічныя аперацыі ў 2018 і 2020 гадах", - сцвярджае рэдакцыя The Washington Post (пераклад - inopressa.ru). У гэтым сэнсе самым небяспечным аспектам у паводзінах прэзідэнта Трампа ў дачыненні да Расеі, мабыць, з'яўляюцца не ягоныя спробы дыскрэдытаваць працу Робэрта С.Мюлера, а абсалютнае ігнараванне пагрозы з боку Масквы, мяркуюць аўтары артыкула.

"Становіцца відавочна, што ў справе абароны прамежкавых выбараў у лістападзе ад расейскага ўмяшання дзейнічаць павінны Кангрэс і ўрады штатаў, - гаворыцца ў артыкуле. - Пуцін павінен атрымаць сігнал, што яшчэ адна такая атака пацягне за сабой непрымальныя для яго наступствы".

Такая логіка стаіць за двухпартыйным законапраектам, пададзеным на разгляд у Сэнаце на гэтым тыдні сэнатарамі Крысам Ван Холенам і Марка Рубіё. "Біль пад назвай "Абарона выбараў ад пагроз шляхам устанаўлення межаў дапушчальнага" ці "Акт аб стрымліванні" запатрабуе актыўных захадаў у адказ з боку ЗША, калі Расея ці якая-небудзь іншая дзяржава ўмяшаецца ў федэральныя выбары. Санкцыі будуць уведзеныя супраць цэлых сэктараў эканомікі, у тым ліку фінансаў, энэргетыкі і абароны, і высокапастаўленыя палітычныя фігуры і кіраўніцтва кампаній падпадуць пад абмежавальныя захады, якія ўключаюць у сябе замарожванне рахункаў і забарону ўезду ў ЗША", - гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках