19 красавiка 2024, Пятніца, 4:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беластоку з'явіцца колавая развязка ВКЛ?

1
У Беластоку з'явіцца колавая развязка ВКЛ?
РАДЭК ПУСЬКО

Грамадскі актывіст выступае за ўвекавечанне памяці ВКЛ у сталіцы Падляшша.

Відавочна, што да сакавіка ў Беластоку з'явіцца колавая развязка, якую назавуць у гонар Вялікага Княства Літоўскага. Грамадскі актывіст Радэк Пусько прапанаваў у мінулым годзе мясцовым уладам назваць вуліцу, плошчу ці сквер у гонар ВКЛ, паведамляе «Радыё Рацыя».

Грамадскі актывіст надумаў даведацца, як прасоўваецца справа, і спытаў пра гэта на сэсіі Рады горада Беластока. Паводле ягоных слоў, Рада павінна прыняць адпаведную пастанову:

- У пачатку 2018 гады я надумаў нагадаць уладам, і афіцыйна запытаў на сесіі Рады горада Беласток, як прасоўваецца справа з наданнем вуліцы, колавай дарогі, сквера або плошчы імя Вялікага Княства Літоўскага. Я атрымаў інфармацыю, што калі ўсё пойдзе добра, а я веру, што ўсё пойдзе добра, то на сэсіі ў лютым ці сакавіку адбудзецца галасаванне. Відавочна, колавая развязка Вялікага Княства Літоўскага будзе.

Колавая развязка, якая можа быць названая ў гонар ВКЛ, знаходзіцца ў раёне Баяры, на скрыжаванні вуліц Слонімскай, Добрай і Скарупскай. На думку гісторыкаў, менавіта ў гэтым месцы праходзіла мяжа паміж Польскай Каронай і ВКЛ. На гербе Беластока захавалася вялікакняская Пагоня і польскі арол.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках