25 красавiка 2024, Чацвер, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕСПЧ падтрымаў права WADA на раптоўны допінг-кантроль

ЕСПЧ падтрымаў права WADA на раптоўны допінг-кантроль

Суд заявіў, што барацьба з допінгам абавязковая для спартыўнага руху.

Еўрапейскі суд правоў чалавека (ЕСПЧ) пакінуў без задавальнення скаргу знакамітай французскай велагоншчыцы, алімпійскай чэмпіёнкі Жані Ланго, якую падтрымала група спартыўных прафзвязаў Францыі. Паведамленне пра гэта ў чацвер, 18 студзеня, апублікавала прэс-служба ЕСПЧ, паведамляе DW.

Пазоўнікі ў сваім пазове патрабавалі прызнаць сістэму абавязковага паведамлення звестак пра месцазнаходжанне спартоўцацў за супярэчную артыкулу 8 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека "Аб праве на павагу прыватнага і сямейнага жыцця". "Суд прыйшоў да высновы, што скарачэнне або скасаванне адпаведных праверак прывядзе да павелічэння небяспекі ўжывання допінгу прафесійнымі спартоўцамі і ўсімі, хто займаецца спортам, і пойдзе ўразрэз з еўрапейскім кансэнсусам аб неабходнасці раптоўнага допінг-тэставання", - адзначаецца ў пастанове ЕСПЧ.

Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) вітала вердыкт суда. "Дакладная інфармацыя пра месцазнаходжанне спартоўца важная для поспеху антыдопінгавых праграм, якія закліканы падтрымліваць цэласнасць спорту і абараняць чыстых спартоўцаў", - цытуе прэс-служба WADA заяву генеральнага дырэктара агенцтва Аліўе Ніглі.

Правіла, уведзенае WADA ў 2004 годзе, абавязвае спартоўцаў падаваць нацыянальным антыдопінгавым агенцтвам падрабязную інфармацыю аб тым, дзе яны могуць знаходзіцца кожны дзень цягам адной гадзіны. Гэта дае магчымасць праводзіць праверкі на допінг ва ўсялякі час і ва ўсялякім месцы. "Без сумневу, барацьба з допінгам адпавядае грамадскім інтарэсам і з'яўляецца абавязковай як для спартыўнага руху, так і для органаў дзяржаўнай улады. Калі б правілы пра месцазнаходжанне былі больш мяккімі або наогул скасаванымі, гэта паставіла б пад пагрозу дзеяння антыдопінгавага руху ва ўсім свеце", - заявіў Ніглі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках