20 красавiка 2024, Субота, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дакар 2018.: Усе тры экіпажы беларускай каманды ўвайшлі ў дзясятку найлепшых

3
Дакар 2018.: Усе тры экіпажы беларускай каманды ўвайшлі ў дзясятку найлепшых

Беларусы прадаўжаюць паспяховы выступ на ралі-марафоне.

Беларускі гоншчык «МАЗ-СПОРТаўта» Сяргей Вязовіч на дванаццатым этапе ралі-марафона «Дакар» заняў 6-е месца, саступіўшы на фінішы пераможцу - галандцу Тону ван Генугтэну на «Івека» - крыху больш за 26 хвілін. Экіпаж Аляксея Вішнеўскага скончыў этап на восьмым месцы (адставанне ад лідара на 35 хвілін), МАЗ Аляксандра Васілеўскага замкнуў дзясятку найлепшых (+39 хвілін), піша belrynok.by.

Другое месца на 12-м этапе заняў чэшскі экіпаж Марціна Каломы на «Татры», трэцім да фінішу прыйшоў Эдуард Мікалаеў («КамАЗ-майстар»).

Тым самым, Мікалаеў вярнуў сабе першае месца ў агульным заліку, апярэджваючы аргенцінца Федэрыка Вілагру на «Івека», які ідзе другім, усяго на 1 секунду. Трэцяе месца ў Сяргея Вязовіча з адставаннем 3 гадзіны 26 хвілін.

Варта адзначыць, што Айрата Мардзеева з чацвёртай пазіцыяй («КамАЗ-майстар») беларускі экіпаж перамагае крыху менш за 2 гадзіны.

Пераможца агульнага заліку ў класе грузавікоў вызначыцца на заключных 13 і 14 этапах паміж гарадамі Сан-Хуанам і Кардобай, дзе 20 студзеня фінішуе ралі-рэйд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках