28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Справа Папчэні»: Улада ізноў спрабуе ўзваліць віну на кіроўцу і настаўнікаў

12
«Справа Папчэні»: Улада ізноў спрабуе ўзваліць віну на кіроўцу і настаўнікаў
ФОТА: TUT.BY

Ніводная службовая асоба, адказная за тое, што 13-гадовая школьніца апынулася на полі, не была пакараная.

Алег Папчэня з дапамогай прафзвязу РЭП падаў пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды за гібель дачкі на бульбе.

Адказчыкі паводле пазову - юрыдычныя асобы: аддзел адукацыі і два сельгаспрадпрыемствы. Аднак на судовым пасяджэнні падзеі прынялі нечаканы паварот, паведамляе praca-by.info.

Суддзя Маладзечанскага раёна Гарановіч самастойна ўнёс у адказчыкі паводле пазову двух настаўнікаў школы і кіроўцу грузавіка - тых, хто ўжо атрымаў пакаранне паводле крымінальнай справы аб гібелі дзяўчынкі. Бок пазоўніка выказаў пратэст супраць унясення ў пазоў фізічных асоб. Чаму пазоўнік намагае на тым, што пакараныя мусяць быць менавіта арганізацыі, а не людзі?

Ход працэсу пракаментаваў намеснік старшыні прафкама Гомеля Андрэй Стрыжак, які прысутнічаў на паседжанні:

«Настаўнікі і кіроўца ўжо панеслі пакаранне! Гэта сур'ёзныя санкцыі: настаўнікі атрымалі абмежаванне волі і забарону на прафесію на два гады, кіроўца адбывае пакаранне. Прэтэнзій у Алега Папчэні да гэтых людзей няма. Ніводная службовая асоба, адказная за тое, што Вікторыя Папчэня апынулася на полі, не была пакараная.

Ні чыноўнікі ў аддзеле адукацыі, якія пісалі лісты аб адпраўцы дзяцей на палі, ні сельгаспрадпрыемствы і іх супрацоўнікі - ніхто не быў прыцягнуты да адказнасці за гібель дзіцяці. Мы намагаем на тым, каб у адпаведнасці з беларускімі законамі, кампенсацыю маральнай шкоды выплачваў уладальнік грузавіка. Але справа ўскладняецца тым, што грузавік аднаго сельгаспрадпрыемства працаваў на полі іншага. З якой прычыны суддзя самастойна прыняў пастанову ўключыць у грамадзянскі пазоў фізічных асоб і, нягледзячы на хадайніцтва пазоўніка, падтрыманае фізічнымі асобамі, не выключыў іх з пазоўнай заявы, нам не вядома. Такая пазіцыя суда можа казаць пра тое, што ўлада чарговым разам хоча знайсці ахвяру ў асобе настаўнікаў і кіроўцы. Але віну за гібель дзіцяці павінна несці дзяржава».

На ініцыятыву юрыста прафзвязу РЭП Юрыя Белякова бок пазоўніка на знак пратэсту пакінуў залу судовых пасяджэнняў. Суддзя Гарановіч вынесе пастанову ў справе 19 студзеня напачатку пасяджэння а 16 гадзіне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках