28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Будаваць часовы мост праз Прыпяць не будуць - задорага

22
Будаваць часовы мост праз Прыпяць не будуць - задорага
ФОТА: ІВАН ЯРЫВАНОВІЧ, TUT.BY

Камісія пры Савеце Міністраў чакае дажджу і плюсавай тэмпературы.

Камісія ў надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў шукае альтэрнатыўныя варыянты развязання праблемы з пераправай праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне, паведамляе tut.by.

Спецыялісты падлічылі: рабіць часовы мост вельмі дорага. Гучаць прапановы арганізаваць дастаткова магутную паромную пераправу.

- Пэўная загвоздка можа быць у тым, што вада ўжо цяпер выйшла на пойму і яе ўзровень прадаўжае расці. Нашым дарожнікам кожныя некалькі дзён даводзіцца падсыпаць пад'язныя шляхі да пераправы. А з моманту закрыцця моста Прыпяць паднялася на метр дваццаць. Калі вада спадзе - пытанне. У кожным выпадку жыццядзейнасць тураўскай зоны не парушаная, - запэўнівае старшыня Жыткавіцкага райвыканкама Дзмітрый Гайкевіч.

Нагадаем, 14 студзеня мацаванні пантоннага моста праз Прыпяць сарвала праз шугаход на рацэ. Наплаўную пераправу ўсталявалі, калі ў снежні мінулага года 888-метровы аўтамабільны мост праз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне прызналі аварыйным праз з'яўленне расколін і правісанне палатна. Прычынай разбурэння маглі стаць яго канструкцыйныя недахопы. Мост закрылі прыкладна на год.

Пантонны мост адновяць пры спрыяльных варунках надвор'я - пасля праходжання шугі. Да развязання сітуацыі ратавальнікі і вайскоўцы на катэрах перавозяць людзей з аднаго берага на іншы. Паром не працуе: затоку скавала лёдам, да такога берагу паром не прычаліць. Выратаваць сітуацыю можа толькі працяглая плюсавая тэмпература, ды лепш бы з дажджом. Але нічога такога найбліжэйшымі днямі сіноптыкі не прагназуюць.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках