20 красавiка 2024, Субота, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве пусцілі электробусы, якія пакуль будуць ездзіць пустымі

18
У Магілёве пусцілі электробусы, якія пакуль будуць ездзіць пустымі

У аўтобусаў ёсць імёны: «Магілёў» - ён чырвонага колеру, і «Хунань», зялёнага.

Два электробусы, падораныя кітайскай правінцыяй Хунань да 750-годдзя абласнога цэнтра, у Магілёве ўрачыста адправілі на маршрут. Праўда, пасажыры ў іх ездзіць не будуць яшчэ як мінімум месяц. Мадэль - абсалютна новая, сцвярджаюць прадстаўнікі вытворцы, разлічаная на еўрапейскі рынак. Яшчэ два такія ж электробусы - блізняты магілёўскіх, ужо ездзяць па Рыму, піша tut.by.

У электробусаў ёсць імёны: «Магілёў» - ён чырвонага колеру, і «Хунань», зялёнага. Па Магілёве яны ўжо ездзілі - іх пачалі выпрабоўваць да афіцыйнага запуску. Выпрабаванне прадоўжыцца прыкладна да трэцяй дэкады лютага, распавёў дырэктар тралейбуснага парка Сяргей Манастырэнка:

- Трэба, каб электробусы праехалі 5 тысяч км без нагрузкі, гэта значыць, без пасажыраў. Пасля гэтага іх правераць. Калі ўсё будзе ў парадку, пачнём вазіць людзей маршрутам тралейбуса №4.

Дарэчы, ці патрэбныя будуць асобныя праязныя на электробус і ці будзе адрознівацца кошт квітка ў аўтобусе і электробусе, пакуль невядома.

Зараджацца электробусы будуць у тралейбусным парку. Поўная зарадка займае 2 гадзіны. Выстарчае яе на 150 км. Адно кола маршрутам тралейбуса №4 - крыху больш за 30 км - гэта значыць, на поўны дзень працы адной зарадкі недастаткова.

Мадэль электробусаў, якія правінцыя Хунань падарыла Магілёву, адрозніваецца ад папярэдніх больш абцякальнай формай корпуса і палепшанай падвескай, распавялі TUT.BY прадстаўнікі вытворцы - Hunan CRRC Times Electric Vehicle Co, Ltd Іі Вэньцзе і Дэн Ён Кан. Акрамя таго, прынцып працы цягавага рухавіка падобны на той, што выкарыстоўваецца ў хуткасных цягніках, якія развіваюць хуткасць да 350 км/г - вытворца электробусаў выпускае і іх.

- Мы зрабілі роўную падлогу і нізкі парог без прыступак, каб электробусам маглі карыстацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі, - дадаў Іі Вэньцзе.

У электробуса не адчыняюцца вокны і на даху няма люка: функцыі рэгулявання тэмпературы паветра ў салоне выконвае кандыцыянер. Месца кіроўцы - не асобная кабіна, яно проста абгароджанае невялікай прыступкай і «брамкай». А вось абвяшчаць прыпынкі электробус не запраграмаваны - але гэтае пытанне паабяцалі развязаць.

Мы спыталі кіроўцу Аляксандра Кузняцова, якія ўражанні ад новага транспартнага сродку.

- Я за стырном тралейбуса ездзіў 20 гадоў і магу сказаць, што на электробусе зручней. Ён прасцейшы ў кіраванні, мякчэйшы падчас язды. Да таго ж «не прывязаны» да правадоў. Электробус гэты ездзіў і ў Менск для афармлення дакументаў: частку шляху - на лафеце, частку - сваім ходам. Усё выдатна.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках