28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасол Арменіі ў Вялікабрытаніі стане кандыдатам у прэзідэнты краіны

2
Пасол Арменіі ў Вялікабрытаніі стане кандыдатам у прэзідэнты краіны
АРМЕН САРКІСЯН

Прэзідэнт Арменіі прапанаваў Армену Саркісяну стаць кандыдатам ад кіруючай партыі на пасаду чацвёртага прэзідэнта краіны.

Прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян 19 студзеня ў сваёй рэзідэнцыі прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара краіны ў Вялікабрытаніі Армена Саркісяна. Прэзідэнт Арменіі прапанаваў яму стаць кандыдатам на пасаду 4-га прэзідэнта ад кіруючай Рэспубліканскай партыі Арменіі.

Як паведамляе news.am. падчас сустрэчы з прадстаўнікамі інтэлігенцыі Серж Саргсян заявіў аб тым, што будучы прэзідэнт павінен быць чалавекам, якія мае багатае мінулае, які прайшоў доўгі шлях, вядомы як у краіне, так і за мяжой, які зможа годна прадставіць рэспубліку на міжнароднай арэне, гэта значыць выконваць свае прадстаўнічыя функцыі.

Адзначым, што згодна з новай рэдакцыяй Канстытуцыі, прынятай у 2015 годзе, Арменія цалкам пераходзіць да парламенцкай формы кіравання. Упершыню прэзідэнта выбера не народ, а Нацыянальны Сход. Кіраўнік Арменіі абіраецца тэрмінам на сем гадоў, прычым адна і тая ж асоба можа быць абраная прэзідэнтам рэспублікі толькі адзін раз.

Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі, права на вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Арменіі мае ¼ ад агульнай колькасці дэпутатаў. Фактычна, такую магчымасць маюць толькі кіруючая Рэспубліканская партыя Арменіі і фракцыя блока «Царукян». Бо фракцыя блока «Царукян» ужо заявіла пра тое, што не вылучыць кандыдата на пасаду прэзідэнта Арменіі, Армен Саркісян стане адзіным кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Адзначым, што Армен Саркісян нарадзіўся ў 1953 годзе. Ён з'яўляецца ганаровым членам Міжнароднага даследчага інстытута і Брытанскага астранамічнага таварыства, Усеагульнага армянскага акадэмічнага і навуковага таварыства, кандыдат фізіка-матэматычных навук.

У 1992-1996 гг. Армен Саркісян быў часовым павераным у справах Арменіі, Надзвычайным і паўнамоцным паслом Арменіі ў Злучаным каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, 1993-1994 гг. - галоўным паслом Арменіі ў Еўропе, паслом Арменіі ў ЕЗ, а ў 1995-1996 гг. - паслом Арменіі ў Бэльгіі, Нідэрландах, Ватыкане, Люксембургу.

У 1996-1997 гг. быў прэм'ер-міністрам Арменіі, 1998-2000 гг. - Надзвычайным і паўнамоцным паслом Арменіі ў Злучаным каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

У 2013 годзе ўказам прэзідэнта Армен Саркісян ізноў быў прызначаны паслом у Вялікабрытаніі.

Саркісян - заснавальнік кампаніі «Knightsbridge Group», якая складаецца з больш чым 15 кампаній, якія працуюць у розных сферах прамысловасці. Яны ўцягнутыя ў розныя праекты ў Еўропе, Расеі, Кітаі, Манголіі, Індыі і Казахстане. Акрамя гэтага, Армен Саркісян з'яўляецца акцыянерам кампаніі «Энэргапраект», якая ажыццяўляе буйныя электраэнэргетычныя і інжынерныя праграмы ў паўночна-ўсходнім рэгіёне Расеі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках