20 красавiка 2024, Субота, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам прапануюць выбраць найлепшую паштовую марку 2017 года

5
Беларусам прапануюць выбраць найлепшую паштовую марку 2017 года

З 29 студзеня да 28 лютага ўсе ахвочыя могуць паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні на найлепшую марку.

РУП «Белпошта» абвясціла конкурс-апытанне на найлепшую паштовую марку 2017 года, паведамляе прэс-служба кампаніі.

З 29 студзеня да 28 лютага ўсе ахвочыя могуць паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні на найлепшую марку.

Для гэтага трэба зайсці на сайт «Белпошты» ў раздзел «Філатэлія», спампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, указаўшы нумар найбольш упадабанай паштовай маркі або паштовага блока, і даслаць на электронны адрас vinch@belpost.by. Азнаёміцца з умовамі конкурсу і запоўніць прапанаваную анкету таксама можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі краіны.

Сярод усіх удзельнікаў апытання, якія даслалі лісты ў названы тэрмін з правільна запоўненай анкетай і якія назвалі марку-пераможцу, будуць разыграны прызы - наборы філатэлістычнай прадукцыі.

Найлепшай будзе прызнаная тая паштовая марка альбо блок, за якую прагаласуе большасць удзельнікаў.

У леташнім конкурсе пераможцам стаў паштовай блок «Пчалярства ў Беларусі». За гэты ж блок Беларусь заняла 8-е месца конкурсу на званне самай прыгожай маркі свету 2016 года «Вялікі прыз выставы WIPA» ў Аўстрыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках