24 красавiка 2024, Серада, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафзвяз РЭП дапамог бацькам Вікторыі Папчэні

11
Прафзвяз РЭП дапамог бацькам Вікторыі Папчэні

Бацькам загінулай «на бульбе» школьніцы выплацяць кампенсацыю 50 тысяч рублёў.

Алегу і Юліі Папчэні, дачка якіх загінула пад коламі грузавіка падчас уборкі бульбы, выплацяць кампенсацыю сумаю 50 тысяч рублёў. Такую пастанову прыняў суд Маладзечанскага раёна. 35 тысяч бацькам Вікторыі Папчэні выплаціць прадпрыемства «Хохлава», якому належаў грузавік, які збіў дзяўчынку. Яшчэ 15 тысяч заплаціць школа, якая накіравала яе на бульбу.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў прадстаўнік прафзвязу РЭП, які прысутнічаў на судзе, Андрэй Стрыжак.

«Нашы патрабаванні, каб выключылі настаўнікаў і кіроўцаў з ліку адказнікаў, поўнасцю задаволеныя. Суд цалкам задаволіў нашы патрабаванні на гэтым працэсе», - распавёў Стрыжак.

Васьмікласніца Вікторыя Папчэня загінула пад коламі грузавіка «на бульбе» ў верасні 2016 года. Пазней за яе смерць асудзілі кіроўцу грузавіка (тры гады «хіміі») і двух настаўніц, якія яе суправаджалі.

Настаўніцам далі па чатыры гады «хатняй хіміі» і штраф дзве тысячы еўраў абедзвюм.

Паводле падлікаў «Еўрарадыё», пры адпраўцы школьніцы прыбіраць бульбу чыноўнікі і школа парушылі шэсць законаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках