28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка старшыні Старадарожскага райвыканкама падазраюць у крадзяжах

19
Намесніка старшыні Старадарожскага райвыканкама падазраюць у крадзяжах

Чыноўніку пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Падчас правядзення праверак расходу бюджэтных грашовых сродкаў, выдзеленых на рэалізацыю Дзяржаўнай праграмы «Развіццё аграрнага бізнэсу Беларусі на 2016-2020 гады», супрацоўнікі падраздзяленняў БЭЗ УУС Менскага аблвыканкама і Старадарожскага РАУС западозрылі намесніка старшыні Старадарожскага раёна ў крадзяжах. Тады ён працаваў на іншай кіруючай пасадзе.

Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Менаблвыканкаме.

«Матэрыялы праверкі паказалі, што фігурант у перыяд з лютага 2016 года і да ліпеня 2017 года, працуючы на пасадзе кіраўніка дзяржаўнага прадпрыемства, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, выкарыстоўваючы электронныя карты арганізацыі, якую ён узначальвае, учыніў крадзеж 685 літраў дызельнага паліва на АЗС, размешчанай у горадзе Старыя Дарогі Менскай вобласці. У наступным выкрадзенае паліва было спісанае на працу тэхніку прадпрыемства», - распавялі ў міліцыі.

У дачыненні да фігуранта была распачатая крымінальная справа паводле арт. 210 ч. 1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкула прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Праводзіцца расследаванне.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках