23 красавiка 2024, aўторак, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталы прадстаўнік Казахстана пры ААН прапанаваў перанесці перамовы аб Данбасе з Менска ў Астану

17
Сталы прадстаўнік Казахстана пры ААН прапанаваў перанесці перамовы аб Данбасе з Менска ў Астану
КАЙРАТ УМАРАЎ

Менскі працэс урэгуляванні канфлікту на Данбасе зайшоў у нявыкрутку.

Кахастан гатовы прыняць перамовы для ўрэгулявання канфлікту на Данбасе. Пра гэта 20 студзеня ў каментары ТАСС заявіў сталы прадстаўнік краіны пры ААН Кайрат Умараў.

Паводле ягоных слоў, "менскі працэс спыніўся і магчыма, трэба пачаць нанова ў Астане або ва ўсялякім іншым месцы, якое будзе камфортнае для ўдзельнікаў".

Умараў дадаў, што гэта трэба для "выхаду з нявыкруткі". Ён адзначыў, што пытанне пераносу перамоў залежыць ад згоды прадстаўнікоў бакоў.

18 студзеня прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заявіў, што падчас сустрэчы з ім кіраўнік амерыканскай дзяржавы Дональд Трамп прапанаваў перанесці з Менска перамовы аб урэгуляванні канфлікту на Данбасе. Са слоў Назарбаева, яны дамовіліся ў гэтым кірунку працаваць.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

Дыпламатычныя перамовы аб урэгуляванні канфлікту вядуцца ў трохбаковай кантактнай групе ў Менску (Украіна, Расея, АБСЕ), а таксама ў нармандскім фармаце - з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Францыі, Нямеччыны і Расеі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках