28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аркадзь Бабчанка: Вялікая вайна яшчэ будзе

10
Аркадзь Бабчанка: Вялікая вайна яшчэ будзе
АРКАДЗЬ БАБЧАНКА
ФОТА З САЙТА GLAVRED.INFO

Украіне варта чакаць адкрытай агрэсіі з боку Расеі.

Вайна на Данбасе ўвайшла ў стабільную фазу і нейкі час будзе прадаўжацца ў цяперашнім рэжыме, аднак у будучыні варта чакаць адкрытай агрэсіі Расеі. Такое меркаванне выказаў расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка ў аўтарскай праграме на тэлеканале ATR.

"На жаль, вялікая вайна, напэўна, усё ж яшчэ будзе. І я думаю што ініцыятарам вялікай вайны будзе Расея. Таму што калі эканамічная сітуацыя там падыдзе да стану Венесуэлы, а яна падыдзе да гэтага стану, бо ў 21 стагоддзі краіны альбо развіваюцца, альбо пачынаюць рэгрэсаваць і адкочвацца назад", - распавёў ён.

Журналіст адзначыў, што ў адным пункце развіцця краіны сучаснага свету быць не могуць, таму спыніўшыся ў развіцці РФ пачне адкочвацца назад.

"Калі яна дакоціцца да стадыі Венесуэлы, калі не будзе ні каўбасы, ні туалетнай паперы, на жаль, ва Уладзіміра Пуціна не будзе ніякага іншага варыянту ўплываць на ўнутраную палітыку, акрамя замежнай вайны. Вонкавая вайна, гэта найперш, вядома ж, Украіна", - падкрэсліў ён.

Бабчанка дадаў, што Украіне трэба выкарыстоўваць зацішша на фронце, каб стварыць моцнае войска і эканамічна моцную дзяржаву. Толькі ў гэтым выпадку на ягоную думку можна будзе пазбегнуць расейскай агрэсіі.

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баевікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

А 00.00 23 снежня 2017 года ў зоне канфлікту было абвешчана навагодне-каляднае замірэнне. 24 снежня, згодна з паведамленнямі ўкраінскіх вайскоўцаў, баевікі парушылі дамоўленасці і распачалі агонь.

Бакі ўжо некалькі разоў абвяшчалі замірэнне, але ні разу не ўдалося дамагчыся яго поўнага захавання.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках