25 красавiка 2024, Чацвер, 2:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі пачалі атрымліваць астранамічныя рахункі

121
Менчукі пачалі атрымліваць астранамічныя рахункі

Жыхар Менска атрымаў рахунак за трохпакаёўку на 200 рублёў.

Мянчук атрымаў снежаньскі рахунак за сваю трохпакаёвую кватэру на 200,59 рубля (блізу 100 даляраў ЗША). Такая вялікая сума атрымалася праз тое, што ў ёй ніхто не прапісаны. Для параўнання: за лістапад рахунак зацягнуў амаль на 143 рублі.

Больш за ўсё ў рахунку за снежань «зацягнулі» падагрэў вады (79,22 рубля) і ацяпленне (68,21 рубля). За гэтыя паслугі ўладальнік «траячкі» плаціць паводле эканамічна абгрунтаваных тарыфаў, піша tut.by.

РАХУНАК ЗА СНЕЖАНЬ
ФОТА: TUT.BY

За лістапад больш за ўсё давялося заплаціць за ацяпленне (58,1 рубля) і падагрэў вады (30,96 рубля).

РАХУНАК ЗА ЛІСТАПАД
ФОТА: TUT.BY

Нагадаем, раней у Менску зацвердзілі новыя тарыфы на «камуналку». Так, на ўзроўні гранічна дапушчальных зацвердзілі тарыфы на водазабеспячэнне - 0,8053 рубля за 1 кубаметр, а таксама на тэхабслугоўванне жылога дома - 0,1187 рубля за 1 квадратны метр.

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках