23 красавiка 2024, aўторак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты заклікалі прызнаць палітвязнем удзельніка «Марша абураных беларусаў»

4
Актывісты заклікалі прызнаць палітвязнем удзельніка «Марша абураных беларусаў»
СВЯТАСЛАЎ БАРАНОВІЧ

Удзельнікі форуму «Свабоду палітвязням Беларусі» заклікалі прызнаць палітвязням Святаслава Барановіча.

Ён чакае за кратамі суда паводле абвінавачвання ў нібыта ўжыванні гвалту ў дачыненні да пераапранутых міліцыянтаў пасля сакавіцкага «Марша абураных беларусаў». Яму пагражае да 6 гадоў зняволення, паведамляе «Радыё Свабода».

Святаслаў Барановіч - удзельнік акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Пасля Плошчы ён быў асуджаны на 3 гады ўмоўна.

З кастрычніка 2017 года Святаслава Барановіча, які займаўся ў Менску будаўнічым бізнэсам, трымаюць у СІЗА. Пра гэта стала вядома на пачатку студзеня. Са слоў следчых, справу Барановіча ўжо перадалі ў суд, але ў які, не паведамляецца.

Удзельнікі форуму «Свабоду палітвязням Беларусі», у тым ліку Ганна Шапуцька, Алег Воўчак, Павел Севярынец, Андрэй Бандарэнка, Кацярына Садоўская, Вольга Мікалайчык, Мікалай Аўтуховіч і іншыя, прагаласавалі за ўключэнне Святаслава Барановіча ў спіс палітвязняў, боўважаюць ягоную справу «відавочным пераследам паводле палітычных матываў».

Яны заклікаюць праваабаронцаў і палітыкаў Беларусі далучыцца да кампаніі салідарнасці са Святаславам Барановічам.

Каардынатарка форуму Ганна Шапуцька распавяла, чаму галасавала за прызнанне Барановіча палітвязнем.

«Паводле маіх звестак, інцыдэнт, за які завялі справу на Святаслава Барановіча, адбываўся так. Пасля «Марша абураных беларусаў» невядомыя пачалі затрымліваць удзельнікаў маршу - маладых анархістаў, якія спрабавалі паехаць на тралейбусе ад плошчы Бангалор. Прычым гэтыя людзі былі ў цывільным і не прадставіліся, што яны міліцыянты. Пачалася бойка, у якой узяў удзел Святаслаў Барановіч. Але і ён, як іншыя, не ведаў, што перад ім супрацоўнікі міліцыі, бо яны не прадставіліся і былі ў цывільным. Ён мог прыняць гэтых людзей за хуліганаў і, адпаведна, надаць ім супраціў. Так у чым ягоная віна? А тое, што ён пад арыштам нібыта прызнаў сябе вінаватым - дык гэта таксама зразумела. Націснулі на чалавека, бо добра ведаюць яго палітычныя погляды, і вось помсцяць», - кажа Ганна Шапуцька.

У следчым камітэце не сталі каментаваць інфармацыю аб тым, што група беларускіх праваабаронцаў прызнала Святаслава Барановіча палітвязням.

«Следчы камітэт правёў папярэдняе расследаванне, а больш нічога дадаць мы не можам. Даваць ацэнку гэтай справе будзе суд», - сказаў прэс-сакратар СК Сяргей Кабаковіч.

Прызнаўшы Святаслава Барановіча палітвязнем, форум «Свабоду палітвязням Беларусі» накіраваў Генеральнаму пракурору Беларусі Аляксандру Канюку адкрыты ліст, у якім праваабаронцы просяць даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі падчас маршу ў сакавіку 2017 года.

«Мы вельмі ўсхваляваныя і абураныя такім беззаконнем праваахоўных органаў і патрабуем правесці пракурорскую праверку дзеянняў супрацоўнікаў, якія 2017.03.15, знаходзячыся на працы без формы і знакаў адрознення, не прадстаўляючыся, не паказваючы службовага пасведчання, гвалтоўна, па-бандыцку напалі на мірных менчукоў, дзейнічалі нахабна, непрафесійна, нягледзячы на тое, што згодна з п.10 р.3 «Правіл прафесійнай этыкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь» яны абавязаныя пры гутарках з грамадзянамі праяўляць цярпенне, ветлівасць, тактоўнасць, добразычлівасць і павагу», - сказана ў звароце праваабаронцаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках