25 красавiка 2024, Чацвер, 1:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэй: Другога рэферэндуму аб Brexit не будзе

8
Мэй: Другога рэферэндуму аб Brexit не будзе
ТЭРЭЗА МЭЙ

Грамадзяне Вялікай Брытаніі ўжо выказалі свой пункт гледжання, адзначыла прэм'ер-міністр.

Прэм'ер-міністр Вялікай Брытаніі Тэрэза Мэй выключыла магчымасць другога рэферэндуму аб выхадзе краіны з Еўрапейскага Звязу.

У інтэрв'ю тэлеканалу France-2 яна сказала пра тое, што брытанцы ўжо выказалі сваім меркаванне аб сяброўстве ў ЕЗ.

"Другога рэферэндуму аб Brexit не будзе. Мы спыталі (грамадзян Вялікай Брытаніі, - рэд.), яны выказалі свой пункт гледжання: яны хочуць пакінуць Еўрапейскі Звяз", - сказала прэм'ер-міністр.

Яна таксама падкрэсліла, што Брытанія "пакіне Еўрапейскі Звяз, але не пакіне Еўропу", піша zn.ua.

Акрамя таго, Мэй высока ацаніла перамовы паміж Лонданам і Парыжам на англа-французскім саміце, які праходзіў у Брытаніі 18 студзеня.

"Я мяркую, што гэты англа-французскі саміт паказвае сілу нашых дзеянняў (з Францыяй, - рэд.), а таксама стасункі, якія мы прадаўжаем мець з Еўропай", - сказала яна.

Раней прэзідэнт Рады ЕЗ Дональд Туск і старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер заявілі аб тым, што Вялікая Брытанія ўсё яшчэ можа перадумаць і застацца чальцом Еўразвяза, нягледзячы на тое, што стадыя яе выхаду з арганізацыі ўжо досыць позняя. У той жа час, у ЕЗ запэўнілі, што не дазволяць Лондану атрымаць больш выгадныя ўмовы, чым у яго былі ў часы сяброўства.

Рэферэндум з нагоды ўдзелу Брытаніі ў ЕЗ адбыўся 23 чэрвеня 2016 года. Галасы брытанцаў падзяліліся практычна пароўну: за выхад краіны з Еўразвязу выступілі 51,9% тых, хто прагаласаваў, супраць прагаласавалі - 48,1%.

Падтрымлівалі такую ідэю значная частка бізнэсу Вялікай Брытаніі, незадаволеная празмернай рэгуляцыяй рынку. Пасля выхаду са звязу яны разлічваюць на патанненне працоўнай сілы, зніжэнне невытворчых выдаткаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці на міжнародных рынках. Таксама асноўнымі апанентамі сяброўства выступіў электарат лейбарыстаў, якому не падабалася ліберальная палітыка ЕЗ у дачыненні да мігрантаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках