20 красавiка 2024, Субота, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» павялічыў максімальную суму абяцанай аплаты

10
«Белтэлекам» павялічыў максімальную суму абяцанай аплаты

З 20 студзеня кампанія «Белтэлекам» павялічыла максімальную суму абяцанай аплаты з 5,5 да 10 рублёў.

Сэрвіс «Абяцаная аплата» дае магчымасць абанентам паслуг з авансавай формай разлікаў папаўняць рахункі на суму да 10 рублёў.

Цягам трох дзён з моманту здзяйснення абяцанай аплаты яе трэба «пагасіць», пацвердзіўшы рэальнай аплатай. Карыстацца паслугай абанент можа так часта, як пажадае, аднак замовіць новую «абяцаную аплату» можна, толькі аплаціўшы папярэднюю.

Сэрвіс даступны абанентам byfly, ZALA і пакетаў паслуг у дастасаванні «Мой Белтэлекам» у раздзеле аплаты, а таксама ў кабінеце карыстальніка ў раздзеле «Аплаты», - паведамляецца на сайце «Белтэлекам».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках